РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 15
Пуд
назоўнік | мужчынскі род
Руская мера вагі, роўная 16,38 кілаграма. Пуд солі з'есці з кім-н. (пражыць разам доўгі час і добра азнаёміцца з кім-н.; размоўнае). || памяншальная форма: пудзік.
Пудзель
назоўнік | мужчынскі род
Парода пакаёвых сабак з кучаравай шэрсцю.
Пудзіла
назоўнік | ніякі род
1. Чучала для адпужвання птушак у агародах, садах.

2. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які адпужвае сваім выглядам, а таксама пра чалавека, вычварна, безгустоўна апранутага (размоўнае).

3. Тое, чым (той, кім) палохаюць, прадмет боязні, страху.
Пудзіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пужацца, палохацца (звычайна пра жывёлу). || закончанае трыванне: спудзіцца, напудзіцца і успудзіцца.
Пудзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Страшыць, пужаць (жывёлу); пужаючы, разганяць, адганяць адкуль-н. Машыны пудзілі жывёлу. П. варон. || закончанае трыванне: спудзіць, напудзіць і успудзіць.
Пудла
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Промах у стральбе, няўдалы стрэл. Даць пудла (размоўнае) — 1) не пацэліць, прамахнуцца; 2) зрабіць памылку.
Пудовік
назоўнік | мужчынскі род
Пудовая гіра.
Пудовы
прыметнік
Вагой у адзін пуд.
Пудра
назоўнік | жаночы род
Дробны, мяккі і пахучы парашок для касметычных мэт. П. для твару.Цукровая пудра — цукар у выглядзе дробнага парашку, які ўжыв. ў кулінарыі.
Пудраніца
назоўнік | жаночы род
Каробачка для пудры.
2009–2019. Беларусь, Менск.