УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
П'
ПА
ПЕ
ПІ
ПЛ
ПН
ПО
ПР
ПС
ПТ
ПУ
ПХ
ПЧ
ПШ
ПЫ
ПЭ
ПЮ
ПЯ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
...
15
|
Пудрыцца
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Пакрываць сабе твар пудрай. || закончанае трыванне: напудрацца і папудрыцца. || назоўнік: пудранне.
|
Пудрыць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Пакрываць пудрай. П. твар. П. нос. || закончанае трыванне: напудрыць і папудрыць. || назоўнік: пудранне.
|
Пудынг
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Запяканка з круп, мучных вырабаў, тварагу і пад. з фруктамі, ласункамі ці іншымі прыправамі. Тварожны п. Яблычны п.
|
Пужаны
|
прыметнік
|
Такі, якога часта і многа пужалі. Пужаная варона і куста баіцца (прыказка).
|
Пужацца
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Адчуваць страх, палохацца. || закончанае трыванне: спужацца і напужацца.
|
Пужаць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Наводзіць страх, палохаць. || закончанае трыванне: спужаць і напужаць. Напужаў мех, дык і торба страшна (прыказка). || аднакратны дзеяслоў: пужнуць. || назоўнік: пужанне.
|
Пужлівы
|
прыметнік
|
Схільны да спалоху, які ўсяго баіцца, палахлівы; які выражае спалох. П. позірк. Пужліва (прыслоўе) азірацца. || назоўнік: пужлівасць.
|
Пуза
|
назоўнік | ніякі род | размоўнае
|
Тое, што і жывот. П. разгадаваў (пра тоўстага чалавека). Ад пуза (есці, наесціся: колькі хочаш, да адвалу).
|
Пузанок
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Рыба сямейства селядцовых.
|
Пузаты
|
прыметнік | размоўнае
|
1. З вялікім жыватом. П. мужчына.
2. пераноснае значэнне: Нізкі і шырокі, з пукатымі бакамі. П. чыгун. П. самавар. || назоўнік: пузатасць.
|
|
|
|