УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
П'
ПА
ПЕ
ПІ
ПЛ
ПН
ПО
ПР
ПС
ПТ
ПУ
ПХ
ПЧ
ПШ
ПЫ
ПЭ
ПЮ
ПЯ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
|
Пузыр
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Напоўнены паветрам празрысты шарык у вадкасці, вадкай масе. П. у шкле (ужо застылы). Пузыры ў цесце.
2. Балючае ўздуцце скуры, пухір. П. ад апёку.
3. Перапончаты полы орган у целе чалавека, жывёлы, які змяшчае ў сабе якую-н. вадкасць. Мачавы п. Жоўцевы п.
4. Гумавы мяшок, напоўнены паветрам або вадой, які ўжыв. для розных мэт (размоўнае). Вучыцца плаваць з пузырамі. || памяншальная форма: пузырок. || прыметнік: пузырковы. || прыметнік: пузырны.
|
Пузырок
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. гл. пузыр.
2. Невялікая шкляная бутэлечка. П. з лекамі.
|
Пузырысты
|
прыметнік
|
Пакрыты пузырамі, з пузырамі ў сярэдзіне. Пузырыстае шкло.
|
Пузырыцца
|
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
|
1. Узнімацца, пакрывацца пузырамі. Раствор пузырыцца.
2. Пра тканіну, адзенне: надзімацца ад ветру. Кашуля пузырыцца.
|
Пук
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Звязка, ахапак. П. лёну.
2. Сцябло зялёнай цыбулі з суквеццем наверсе. Цыбуля пайшла ў пукі. || памяншальная форма: пучок.
|
Пукатасць
|
назоўнік | жаночы род
|
1. гл. пукаты.
2. Пукатае месца. Пукатасці паверхні.
|
Пукаты
|
прыметнік
|
Тое, што і выпуклы. Пукатае дно. П. лоб. || назоўнік: пукатасць.
|
Пуловер
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Род трыкатажнага світэра без каўняра і засцежак. || прыметнік: пуловерны.
|
Пулпа
|
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
|
1. Рыхлая злучальная тканка, якая запаўняе поласць зуба.
2. Сумесь вады і грунту або горнай пароды, якая атрымліваецца пры земляных і горных работах гідраўлічным спосабам.
3. Зробленая і разрэджаная руда.
|
Пульверызатар
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Прыбор для распырсквання вадкасці дробнымі часцінкамі. || прыметнік: пульверызатарны.
|
|
|
|