РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Пульверызацыя
назоўнік | жаночы род
Распырскванне вадкасці пульверызатарам.
Пулька
назоўнік | жаночы род
Партыя гульні ў праферанс, а таксама графа на аркушы для запісу вынікаў гульні.
Пульс
назоўнік | мужчынскі род
1. Рытмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца дзейнасцю сэрца. Намацаць п.

2. пераноснае значэнне, чаго. Тэмп жыцця, руху чаго-н. П. грамадскага жыцця. || прыметнік: пульсавы.
Пульсаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пра сэрца, артэрыі: мець пульс, біцца. На скроні ледзь прыметна пульсавала жылка.

2. Праяўляцца з перыядычнымі зменамі ў сіле, напружанні і пад. (спецыяльны тэрмін). || назоўнік: пульсаванне і пульсацыя.
Пульсары
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Касмічныя крыніцы выпрамяненняў, якія дасягаюць Зямлі ў выглядзе імпульсаў, што перыядычна ўзнікаюць.
Пульсуючы
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які праяўляецца, дзейнічае з перыядычнымі зменамі, рытмічна. П. струмень.
Пульт
назоўнік | мужчынскі род
1. Падстаўка для нот у выглядзе нахіленай рамы на высокай ножцы. Дырыжорскі п.

2. Пункт, адкуль адбываецца аўтаматычнае кіраванне чым-н. Дыспетчарскі п. П. электрастанцыі. || прыметнік: пультавы.
Пультавая
назоўнік | жаночы род
Памяшканне, у якім змяшчаецца пульт (у 2 знач.), пульты.
Пульхны
прыметнік
1. Пухлы, быццам надзьмуты; тоўсты. Пульхныя вусны. Пульхныя рукі.

2. Мяккі, пышны. Пульхныя аладкі.

3. Мяккі, пухкі. П. снег. Пульхная зямля. || назоўнік: пульхнасць.
Пулярка
назоўнік | жаночы род
Маладая курыца, адкормленая для стала.
2009–2019. Беларусь, Менск.