РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Пуляць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Кідаць чым-н. куды-н. ці ў каго-н. П. камякі зямлі. || аднакратны дзеяслоў: пульнуць. || назоўнік: пулянне.
Пума
назоўнік | жаночы род
Буйны лясны драпежнік смейства кашачых, які водзіцца ў Амерыцы.
Пуначка
назоўнік | жаночы род
Невялікая паўночная птушка сямейства аўсянкавых.
Пункт
назоўнік | мужчынскі род
1. Месца, якое характарызуецца пэўнымі адзнакамі і можа быць выкарыстана для неабходных дзеянняў. Камандны п. Зборны п. Населены п. (месца, дзе пастаянна жывуць людзі; афіцыйнае). Прызыўны п. Перагаворны п. Самы высокі п. гары.

2. Асобнае палажэнне, раздзел у складзе чаго-н. (дакумента, выкладання і пад.). Асноўныя пункты даклада. Выкласці па пунктах (таксама пераноснае значэнне: паслядоўна).

3. Асобны момант у развіцці чаго-н. Кульмінацыйны п.

4. Асноўнае паняцце геаметрыі, а таксама механікі, фізікі — месца, якое не мае вымярэння, мяжа адрэзка лініі. П. перасячэння прамых. П. апоры. П. прылажэння сіл. П. сонцастаяння.

5. Мяжа, пры якой надыходзіць якая-н. з'ява. П. замярзання. П. плаўлення.Пункт погляду (або гледжання) на што — чыя-н. думка, погляд на што-н. У мяне на гэта свой пункт погляду. || памяншальная форма: пункцік.
Пунктуальны
прыметнік
Вельмі дакладны, акуратны ў выкананні чаго-н. П. чалавек. Пунктуальнае выкананне. || назоўнік: пунктуальнасць.
Пунктуацыя
назоўнік | жаночы род
Вучэнне аб сістэме знакаў прыпынку і іх ужыванні ў пісьмовым тэксце. Засвоіць пунктуацыю. || прыметнік: пунктуацыйны.
Пункцір
назоўнік | мужчынскі род
Лінія, якая ўтвараецца з кропак, кароткіх рысак. || прыметнік: пункцірны. Пункцірнае акрэсленне сітуацыі (пераноснае значэнне: у агульных рысах).
Пункцыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Пракол (тканкі, поласці, сасуда) з лячэбнымі або дыягнастычнымі мэтамі. || прыметнік: пункцыйны.
Пунсавець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіцца пунсовым, чырвоным. П. ад радасці.

2. Віднецца (пра што-н. пунсовае). Пунсавеюць суніцы на паляне.
Пунсова (пунсова-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. з пунсовым адценнем, напр. пунсова-ружовы, пунсова-чырвоны.
2009–2019. Беларусь, Менск.