РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Пунсовы
прыметнік
Ярка-чырвоны. П. мак. Пунсовыя шчокі. || назоўнік: пунсовасць.
Пунш
назоўнік | мужчынскі род
Напітак з рому, закіпячонага з цукрам, вадой і фруктовымі прыправамі. || прыметнік: пуншавы.
Пуня
назоўнік | жаночы род
Вялікая халодная будыніна для захоўвання сена, адрына. || памяншальная форма: пунька.
Пуп
назоўнік | мужчынскі род
1. Упадзіна на сярэдзіне жывата пасля адпадзення пупавіны.

2. Страўнік ў птушак. Курыны п.

3. Круглае ці вострае заканчэнне розных прадметаў (размоўнае). Дарабіць п. у шапцы.Пуп зямлі (размоўнае іранічны сэнс) — пра таго, хто лічыць сябе галоўным, цэнтрам чаго-н. Браць на пуп (размоўнае) — цяжка падымаць, перанапружвацца. || памяншальная форма: пупок.
Пупавіна
назоўнік | жаночы род
Трубкападобны орган, які злучае зародак чалавека (або жывёлы) з целам маці і служыць каналам для жыўлення зародка. || прыметнік: пупавінны.
Пупок
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і пуп (у 1 і 2 знач.).

2. Невялікі акруглы выступ. Кепка з пупком. || памяншальная форма: пупочак. || прыметнік: пупковы і пупочны. Пупочная грыжа.
Пупышка
назоўнік | жаночы род
Круглы зародак ліста, парастка, кветкі. З'явіліся пупышкі на дрэвах. || прыметнік: пупышкавы.
Пурга
назоўнік | жаночы род
Моцная снегавая завея, завіруха.
Пурпур
назоўнік | мужчынскі род
1. Цёмнаабо ярка-чырвоны колер (першапачаткова каштоўнае фарбавальнае рэчыва).

2. Дарагое адзенне з чырвонай тканіны як знак раскошы і велічы (устарэлае).

3. пераноснае значэнне: Чырвань, палымяны колер. П. зары. П. сцягоў. || прыметнік: пурпурны і пупуровы.
Пурпурна (пурпурна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) пурпурны, пурпуровы, з пурпурным адценнем, напр. пурпурна-малінавы, пурпурна-ружовы, пурпурова-фіялетавы, пурпурна-чырвоны; 2) пурпурны, пурпуровы ў спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. пурпурна-сіні, пурпуровачорны.
2009–2019. Беларусь, Менск.