РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Пурызм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Імкненне з кансерватыўных меркаванняў да захавання чаго-н. (напр., мовы) у нязменным выглядзе, у поўнай чысціні, да аховы ад усялякіх новаўвядзенняў. || прыметнік: пурысцкі і пурыстычны.
Пурыст
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Прыхільнік пурызму. || жаночы род: пурыстка. || прыметнік: пурысцкі.
Пуска
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пуску (гл. пусціць у 3 знач.), да прыводу ў дзеянне, у рабочы стан, напр. пусканаладачны, пускарэгуліровачны, пускарэгулюючы.
Пустабрэх
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Пра сабаку, які брэша без патрэбы.

2. пераноснае значэнне: Пра балбатлівага чалавека, пустаслова.
Пуставаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пра якое-н. памяшканне: быць пустым, незанятым. Кватэра пакуль пустуе.
Пустагаловы
прыметнік | размоўнае
Бесталковы, неразумны. П. чалавек. || назоўнік: пустагаловасць.
Пустазвон
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і пустаслоў.
Пустазвоніць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Займацца пустымі размовамі без справы. || назоўнік: пустазвонства.
Пустазелле
назоўнік | ніякі род
Дзікарослая расліна, якая засмечвае пасевы культурных раслін, а таксама (зборны назоўнік) сукупнасць такіх раслін. П. заглушыла бульбу. || прыметнік: пустазельны.
Пустальга
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
1. Драпежная птушка сямейства сакаліных.

2. Легкадумны, пусты чалавек (размоўнае неадабральнае).
2009–2019. Беларусь, Менск.