РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Пустамеля
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
Тое, што і пустаслоў.
Пустарогі
прыметнік
З пустымі рагамі, які ўяўляе сабой адросткі лобных касцей, пакрытых рагавым рэчывам. Сямейства пустарогіх (назоўнік: авечкі, козы, антылопы і інш.).
Пустасловіць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Займацца пустаслоўем.
Пустаслоў
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто гаворыць пустое, нясе лухту.
Пустаслоўе
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Пустыя размовы, балбатня. || прыметнік: пустаслоўны.
Пустата
назоўнік | жаночы род
1. гл. пусты.

2. адзіночны лік: Адсутнасць імкненняў, інтарэсаў (кніжнае). Душэўная п.

3. Пустая (у 1 знач.) прастора (спецыяльны тэрмін). Пустоты ў ліцці. || прыметнік: пустотны.
Пустацвет
назоўнік | мужчынскі род
1. Кветка без завязі, якая не дае пладоў.

2. пераноснае значэнне: Чалавек, які не зрабіў у жыцці нічога карыснага. Развялося нахлебнікаў і пустацветаў. || прыметнік: пустацветны.
Пустацелы
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Пусты ў сярэдзіне. Пустацелая цэгла. || назоўнік: пустацеласць.
Пустка
назоўнік | жаночы род
1. Пусты, без расліннасці ўчастак зямлі або пакінуты ўчастак зямлі, які не апрацоўваецца. Забудаваць пустку дамамі.

2. Пустое, бязлюднае памяшканне. || прыметнік: пусткавы.
Пустошыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць пустым, бязлюдным, руйнаваць. Вайна пустошыла ўсё на зямлі.

2. пераноснае значэнне: Пазбаўляць маральных сіл, душэўнага багацця. П. душу.
2009–2019. Беларусь, Менск.