РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1
Пчала
назоўнік | жаночы род
Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд. || памяншальная форма: пчолка. || прыметнік: пчаліны. Пчалінае малачко (сакрэт слінных залоз рабочых пчол, якім яны выкормліваюць лічынак на пэўнай стадыі развіцця; спецыяльны тэрмін).
Пчалавод
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і пчаляр.
Пчалаводства
назоўнік | ніякі род
Тое, што і пчалярства. || прыметнік: пчалаводны і пчалаводчы. Пчалаводны інвентар. Пчалаводчая гаспадарка.
Пчальнік
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і пасека (у 2 знач.).
Пчаляр
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца пчалярствам.
Пчалярства
назоўнік | ніякі род
Развядзенне пчол як галіна сельскай гаспадаркі. || прыметнік: пчалярскі. П. інструмент. Пчалярская справа.
Пчолалячэнне
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Лячэнне ўкусамі пчол (пчаліным ядам).
Пчолатэрапія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Тое, што і пчолалячэнне.
2009–2019. Беларусь, Менск.