РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4
Пыж
назоўнік | мужчынскі род
1. Войлачная ці кардонная затычка, якой забіваюць зарад у зброі, што зараджаецца з дула.

2. Пракладка ўсярэдзіне патрона, якая аддзяляе зарад ад кулі, шроту. || прыметнік: пыжовы.
Пыжык
назоўнік | мужчынскі род
Цяля паўночнага аленя ва ўзросце да аднаго месяца, а таксама футра яго. || прыметнік: пыжыкавы. Пыжыкавая шапка.
Пыкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Гаварыць невыразна, неразборліва. || назоўнік: пыканне.
Пыл
назоўнік | мужчынскі род
1. Найдрабнейшыя сухія часцінкі, якія лятаюць у паветры або аселі на паверхню чаго-н. Сціраць п. з мэблі. Дарожны п. Аж п. курыць. П. у вочы пускаць (пераноснае значэнне: хвалячыся, абманваць; размоўнае).

2. Тое, што і пылок (у 2 знач.). || памяншальная форма: пылок. || павелічальная форма: пылішча. || прыметнік: пыльны і пылавы. Пыльнае паветра. Пылавыя буры (буры, якія ўзнімаюць пыл, пясок, слаі ўрадлівай глебы і пераносяць іх за тысячы кіламетраў).
Пыла
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пылу (у 1 знач.), напр. пылаадсмоктвальны, пылаадсос, пылаахоўны, пылаводанепранікальны, пылаўлоўнік, пылаўлоўны, пылаўсмоктвальны, пылаўтварэнне.
Пылападобны
прыметнік
Які мае выгляд пылу, парашку. || назоўнік: пылападобнасць.
Пыласос
назоўнік | мужчынскі род
Апарат для ачышчэння ад пылу памяшканняў, мэблі. || прыметнік: пыласосны.
Пылінка
назоўнік | жаночы род
Часцінка пылу.
Пыліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Узнімаць, наносіць пыл. П. венікам.

2. Пакрываць пылам. П. адзенне. || закончанае трыванне: напыліць і запыліць. || зваротны стан: пыліцца. || закончанае трыванне: запыліцца.
Пылок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. пыл.

2. Мужчынскія палавыя клеткі расліны, якія знаходзяцца ў тычынках і апладняюць расліну пры пападанні на рыльца песціка. || прыметнік: пылковы.
2009–2019. Беларусь, Менск.