РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1
Пэндзаль
назоўнік | мужчынскі род
Пучок шчаціння, валасоў на ручцы для нанясення фарбы, клею на што-н. Малярны п. П. мастака. Валодаць пэндзлем (умець маляваць карціны). || памяншальная форма: пэндзлік. || прыметнік: пэндзлевы.
Пэр
назоўнік | мужчынскі род
Тытул вышэйшага дваранства (у Англіі, Францыі), а таксама асоба, якая носіць гэты тытул. || прыметнік: пэрскі.
Пэўна
прыслоўе
1. прыслоўе: Надзейна, безумоўна. Пасяджэнне адбудзецца п.

2. пабочнае слова: Відаць, відавочна, мабыць. Ён, п., сёння не прыедзе.
Пэўны
прыметнік
1. Дакладна вызначаны, прызначаны. Сустрэцца ў пэўным месцы.

2. Ясны, несумненны. Даць п. адказ.

3. Некаторы, той ці іншы. У працы выяўлены пэўныя недахопы.

4. Такі, якому можна даверыцца, надзейны. П. чалавек. Пэўная схованка.

5. Упэўнены, цвёрды. Ісці пэўным крокам. || назоўнік: пэўнасць.
Пэцкаль
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто пэцкае, дрэнна робіць што-н. Ты сапраўдны мастак ці п.?
Пэцканіна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Няўмела, неахайна, брудна выкананая работа.
Пэцкацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. у што, чым і без дапаўнення. Забруджвацца, пэцкаць сябе чым-н. П. ў гразь.

2. Станавіцца брудным. Светлае адзенне хутка пэцкаецца.

3. Вельмі марудна рабіць што-н. (размоўнае). Дакуль вы будзеце п. з гэтай справай? || закончанае трыванне: выпацкацца, апэцкацца, запэцкацца, спэцкацца, напэцкацца і упэцкацца. || назоўнік: пэцканне.
Пэцкаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Забруджваць, вымазваць. П. адзенне. П. рукі.

2. Рабіць брудна, няўмела (размоўнае). Не малюе, а пэцкае.Пэцкаць рукі аб каго-што (размоўнае) — быць замешаным у што-н. непрыстойнае, нізкае, звязанае з кім-н. || закончанае трыванне: выпацкаць, апэцкаць, запэцкаць, спэцкаць, напэцкаць і упэцкаць. || аднакратны дзеяслоў: пэцнуць. || назоўнік: пэцканне.
Пэцнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. гл. пэцкаць.

2. каго (што) па чым. Ударыць. П. па твары.
2009–2019. Беларусь, Менск.