РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Пявун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто любіць пець, многа спявае. || жаночы род: пявуха.
Пявучы
прыметнік
Меладычны, падобны на спеў. Пявучая гаворка. || назоўнік: пявучасць.
Пядзенік
назоўнік | мужчынскі род
Начны матыль-шкоднік, вусені якога, рухаючыся, выгінаюць сярэднюю частку цела, нібы мераюць зямлю пядзямі.
Пядзя
назоўнік | жаночы род
Старая мера даўжыні, роўная адлегласці паміж расшыранымі вялікім і ўказаным пальцамі. Лоб на сем пядзяў (размоўнае) — вельмі разумны. Ні пядзі (не аддаць, не ўступіць і пад.) (размоўнае) — нават самай малой часткі.
Пякарны
прыметнік
Які мае адносіны да выпечкі хлеба. Пякарная справа.
Пякарня
назоўнік | жаночы род
Прадпрыемства па выпечцы хлебных вырабаў.
Пякельны
прыметнік
1. гл. пекла.

2. пераноснае значэнне: Вельмі моцны, а таксама нясцерпны (пра што-н. непрыемнае; размоўнае). Пякельная спёка. П. боль.
Пякотка
назоўнік | жаночы род
Адчуванне пякучага болю ў страваводзе.
Пякучы
прыметнік
1. Здольны спальваць, паліць, які выклікае адчуванне апёку. Пякучыя прамяні сонца. П. боль.

2. пераноснае значэнне: Які востра перажываецца, пакутлівы. Пякучае гора. || назоўнік: пякучасць.
Пялегаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Песціць, любоўна даглядаць. П. дзіця. || назоўнік: пялегаванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.