РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Пячаць
назоўнік | жаночы род
1. Прылада з наразнымі знакамі для адціскання іх на чым-н. (на паперы, воску, сургучы), а таксама сам адбітак гэтых знакаў, які служыць звычайна для сведчання чаго-н. Сургучная п. Прылажыць п. да паперы. За сямю пячацямі (пераноснае значэнне: пра што-н. зусім недаступнае). П. маўчання (пераноснае значэнне: пра забарону гаварыць, пра маўклівасць; кніжнае).

2. пераноснае значэнне, чаго. Знак, след, адбітак чаго-н. (высокае). П. спакою. П. гора на твары.
Пячкур
назоўнік | мужчынскі род
Невялікая рачная рыба сямейства карпавых. || прыметнік: печкурыны.
Пячнік
назоўнік | мужчынскі род
Майстар, які робіць і рамантуе печы. || прыметнік: пячніцкі.
Пячонка
назоўнік | жаночы род
1. Печань жывёлы як ежа. Паштэт з пячонкі.

2. Тое, што і печань (размоўнае). Камяні ў пячонцы.У пячонках сядзець у каго (размоўнае неадабральнае) — вельмі непакоіць каго-н., дапякаць каго-н. || прыметнік: пячоначны і пячонкавы.
Пячора
назоўнік | жаночы род
Пустая прастора пад зямлёй або ў горным масіве, якая мае выхад на паверхню. Сталактытавыя пячоры. || прыметнік: пячорны.
Пячорны
прыметнік
1. гл. пячора.

2. Які адносіцца да дагістарычных часоў, да жыцця першабытных людзей у пячорах. П. чалавек. П. перыяд.
Пячорысты
прыметнік
1. З вялікай колькасцю пячор. П. край.

2. Губчаты па будове, з вялікай колькасцю пустот, каналаў (спецыяльны тэрмін). Пячорыстае цела. || назоўнік: пячорыстасць.
Пячурка
назоўнік | жаночы род
1. Невялікая ніша ў сцяне печы. Паставіць збан з малаком у пячурку.

2. Невялікая, звычайна часовая печка.
Пячы
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гатаваць (ежу) сухім награваннем на адкрытым агні, у прыску, духу ці на патэльні. П. пірагі. П. бульбу. П. яечню.

2. каго-што і без дапаўнення. Дзеяннем чаго-н. гарачага, едкага ці вельмі халоднага ўтвараць апёк, адчуванне апёку. Сонца пякло неміласэрна. Крапіва пяю. Мароз пёк твар. || закончанае трыванне: спячы. || назоўнік: пячэнне.
Пячыся
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гатавацца сухім награваннем, на адкрытым агні, у духу або на патэльні. Бульба пячэцца ў прыску. Пячэцца яечня на патэльні.

2. Знаходзіцца на моцным сонцы, у гарачым месцы (размоўнае). П. каля печы.

3. Мець здольнасць, уласцівасць абпальваць, жыгацца. Крапіва пячэцца. || закончанае трыванне: спячыся.
2009–2019. Беларусь, Менск.