РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Пялёнка
назоўнік | жаночы род
1. Прасцінка, у якую закручваюць і спавіваюць грудных дзяцей.

2. Суцэльны покрыў, тое што завалаквае, зацягвае з усіх бакоў (кніжнае). Пушыстая п. снегу. П. туману.3 пялёнак (размоўнае) — з ранняга дзяцінства. || прыметнік: пялёначны.
Пялёстак
назоўнік | мужчынскі род
Лісток з вяночка кветак. Пялёсткі рамонка. || прыметнік: пялёсткавы.
Пяльцы
назоўнік
Рама для нацягвання тканіны, на якой вышываюць. Сядзець за пяльцамі.
Пянька
назоўнік | жаночы род
Прадзільнае валакно з канопляў. || прыметнік: пяньковы. Пяньковыя вяроўкі велыні моцныя.
Пярвічны
прыметнік
Які з'яўляецца першым, пачатковым звяном якой-н. арганізацыі, нізавы. Пярвічная ячэйка.
Пяро
назоўнік | ніякі род
1. Рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае на скуры птушак. Страўсавае п. Гусінае п. (да паяўлення металічных пёраў2 — прылада для пісання чарнілам).

2. Зялёны ліст цыбулі і часнаку (размоўнае). || памяншальная форма: пёрца і пёрка.
Пяро
назоўнік | ніякі род
Металічная выгнутая пласцінка з расшчэпленым канцом дпя пісання чарнілам, тушшу. Узяцца за п. (пачаць пісаць). Выйсці з-пад пяра каго-н. (быць напісаным кім-н.). Бойкае п. (пераноснае значэнне: пра лёгкі, вольны стыль). Разбойнікі пяра (пераноснае значэнне: пра прадажных, беспрынцыповых журналістаў; пагардлівае). || памяншальная форма: пёрца і пёрка. || прыметнік: пёравы. Шарыкавыя і пёравыя ручкі.
Пярсцёнак
назоўнік | мужчынскі род
Прадмет, звычайна з дарагога металу, у форме абадка, абруча, часта з каштоўнымі камянямі, які носіцца на пальцы як упрыгожанне ці як сімвал шлюбу. Заручальны п.
Пярун
назоўнік | мужчынскі род
Аглушальны ўдар грому. П. ударыў у дрэва. П. яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (нічога невядома пра каго-, што-н.; размоўнае). || прыметнік: перуновы.
Пярхота
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Сухі кашаль, пакашліванне ад перасыхання, раздражнення ў горле. || прыметнік: пярхотны.
2009–2019. Беларусь, Менск.