РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Пярэдні
прыметнік
Звернуты ўперад, які знаходзіцца наперадзе. Пярэднія лапы. П. край абароны.
Пярэдняя
назоўнік | жаночы род
Нежылое, першае ад уваходу памяшканне ў кватэры, прыхожая.
Пярэзімак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Свойская жывёліна мінулагодняга прыплоду (звычайна пра цялят, жарабят).
Пярэстатканы
прыметнік
Вытканы з пражы рознага колеру для асновы і ўтку. Пярэстатканая посцілка.
Пярэсты
прыметнік
1. Які складаецца з рознакаляровых плям, палос, рознакаляровы. Пярэстая тканіна.

2. пераноснае значэнне: Неаднародны, з розных элементаў. П. склад слухачоў.

3. З вялікімі плямамі, крапінамі (пра масць коней). П. конь. || назоўнік: пярэстасць.
Пярэсціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць пярэстым, надаваць пярэсты выгляд чаму-н. Цені ад дрэў пярэсцяць поле.

2. звычайна безасабовая форма Пра адчуванне пярэстасці ў вачах. Аж пярэсціць уваччу ад мільгання тэлеграфных слупоў.

3. Вылучацца сваёй пярэстасцю сярод чаго-н. На лузе пярэсцяць кветкі.

4. чым і ад чаго. Быць пярэстым ад чаго-н. Сцяна пярэсціць афішамі.
Пярэсціць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Моцна біць. П. палкай па спіне. || закончанае трыванне: спярэсціць. || назоўнік: пярэшчанне.
Пярэчанне
назоўнік | ніякі род
1. гл. пярэчыць.

2. Доказ, думка супраць чаго-н., выражэнне нязгоды з чым-н. Праект сустрэў пярэчанні. Ён не выносіць пярэчанняў.
Пярэчыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выказваць нязгоду з кім-, чым-н., прыводзіць доказ супраць чаго-н. П. дакладчыку.

2. чаму. Не адпавядаць, маючы ў сабе супярэчнасць. Паказанні пярэчаць адно аднаму. Гэта пярэчыць яго погляду. || закончанае трыванне: запярэчыць. || назоўнік: пярэчанне.
Пясец
назоўнік | мужчынскі род
Палярная лісіца з каштоўным футрам, пераважна сівога колеру, а таксама само футра. Блакітны, белы п. || прыметнік: пясцовы.
2009–2019. Беларусь, Менск.