РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 642
Паадмярзаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адмерзнуць — пра многае. У хлапцоў вушы паадмярзалі.
Паадмятаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адмесці ўбок усё, многае. П. лісце ад парога.
Пааднімаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Адняць, адставіць ад чаго-н. усё, многае. П. драбіны ад сцяны.

2. безасабовая форма: Паралізаваць многае. Ногі пааднімала.
Паадносіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аднесці, занесці адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. П. пазычаны посуд. П. дзяцей у яслі.

2. Аднесці, аддаліць на якую-н. адлегласць усё, многае. Вецер паадносіў лодкі ад ад берага.
Паадпадаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адпасці, адваліцца ад чаго-н. у многіх месцах або ва ўсіх, многіх. Паадпадаў тынк. У выніку замаразкаў завязь агуркоў паадпадала.
Паадпілоўваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адпілаваць адно за другім усё, многае. П. галіны.
Паадпіхаць (паадпіхваць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адапхнуць усё, многае або ўсіх, многіх. П. крыгі ад берага.
Паадпорваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адпароць адно за другім усё, многае ці ў многіх месцах. П. падкладку з бакоў.
Паадпраўляць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адправіць усіх, многіх або ўсё, многае. П. пасылкі.
Паадпускаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адпусціць усіх, многіх або ўсё, многае. П. супрацоўнікаў у адпачынак. П. бароды.
2009–2019. Беларусь, Менск.