РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 642
Паадразаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адрэзаць усё, многае. П. карэньчыкі грыбоў.
Паадрастаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адрасці ў многіх месцах, на ўсіх, многіх. На вярбе паадрасталі галінкі.
Паадрывацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адарвацца — пра ўсё, многае. Гузікі паадрываліся.
Паадрываць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адарваць усё, многае або ўсіх, многіх. П. дошкі ад сцяны. П. людзей ад работы.
Паадсаджваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пра многае — аддзяліўшы, пасадзіць на новае месца. П. буракі.

2. Пра многае — замест таго, што прапала, згінула, пасадзіць зноў. П. бульбу.

3. Пра многіх — прымусіць сесці асобна. П. вучняў на асобныя парты.

4. Пра многіх — адняць ад маці. П. цялят.
Паадскрабаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адскрэбці, саскрэбці што-н. у многіх месцах або ўсё, многае. П. кроплі фарбы.
Паадсоўваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адсунуць усё, многае. П. сталы ад вокнаў. П. засоўкі.
Паадставаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Адстаць — пра ўсіх, многіх. Вучні, што хварэлі, паадставалі па матэматыцы.

2. Перастаць шчыльна прылягаць — пра ўсё, многае. Падэшвы паадставалі.
Паадстаўляць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адставіць убок усё, многае. П. крэслы.
Паадсыпацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адсыпацца — пра нейкую колькасць чаго-н. з усіх або ў многіх месцах. Атынкоўка паадсыпалася.
2009–2019. Беларусь, Менск.