РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 642
Паадшукваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адшукаць усіх, многіх або ўсё, многае. П. сваякоў. П. згубленыя рэчы.
Паакучваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Акучыць усё, многае. П. бульбу.

2. Акучваць некаторы час. П. да паўдня.
Паападаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Апасці — пра ўсё, многае. Лісце паападала з дрэў.
Паапранацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Апрануцца — пра ўсіх, многіх. Госці паапраналіся і паехалі.
Паапранаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Апрануць, забяспечыць вопраткай усіх, многіх. Цёпла п. дзяцей.

2. Надзець на сябе многа чаго-н. П. на сябе ўсё новае.
Паапускаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Апусціць усё, многае або ўсіх, многіх. П. крылы.

2. Павыкрэсліваць у тэксце (непатрэбныя цытаты).
Паапухаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Апухнуць, ацячы — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае. Ногі паапухалі.
Паапякаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Апячы ўсіх, многіх або ўсё, многае. П. рукі.
Паараць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Узараць усё, многае. П. усе палеткі.

2. Араць некаторы час. П. да паўдня.
Паарфаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ачысціць арфай усё або вялікую колькасць чаго-н. П. усё збожжа.

2. Арфаваць некаторы час. П. некалькі гадзін.
2009–2019. Беларусь, Менск.