РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 642
Паарыштоўваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Арыштаваць усіх, многіх. Злачынцаў паарыштоўвалі.
Пааскубаць (пааскубваць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аскубваючы, ачысціць ад пер'я. П. курэй.

2. Абраўнаваць граблямі ўсё, многае. П. вазы з саломай.
Паасмальваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Асмаліць у многіх месцах, усё, многае або ўсіх, многіх. П. бакі армяка. П. вусы.

2. Апаліць з усіх бакоў. П. слупы.
Паасмольваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прасмаліць, пакрыць смалой усё, многае. П. лодкі.
Паасобку
прыслоўе
1. Па адным, не разам. Гаварыць з кожным п.

2. Асобна, разлучыўшыся. Сем'і бацькі і сына жывуць п.
Паасобны
прыметнік | размоўнае
1. Які існуе, дзейнічае самастойна побач з іншымі. Мелі поспех не толькі калектывы, але і паасобныя выканаўцы.

2. Адзінкавы, рэдкі. Апладзіравалі паасобныя гледачы.

3. Ізаляваны ад іншых, не звязаны з іншымі. Жыць у паасобным пакоі.
Пааставацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Астацца дзе-н. — пра ўсіх, многіх або быць пакінутым дзе-н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Жнеі пааставаліся ў полі да вечара. На градах яшчэ пааставалася многа агародніны.

2. Не перастаць быць якім-н., кім-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Вокны пааставаліся адчыненымі.

3. Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае. На падлозе пааставаліся сляды.

4. Апынуцца ў якім-н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пасля вайны жанчыны пааставаліся ўдовамі.

5. Апынуцца ззаду, збоку — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Старыя ісці не паспявалі і пааставаліся ззаду.
Паастрыгаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і паабстрыгаць.
Паасушваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Асушыць усё, многае. П. балоты.
Паатрасаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Атрэсці ўсё або вялікую колькасць чаго-н. П. усе яблыкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.