РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 642
Паатручвацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Атруціцца — пра ўсіх, многіх. П. грыбамі.
Паатручваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Атруціць усіх, многіх або ўсё, многае. П. тараканаў.
Паацярэбліваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Ацерабіць усё, многае. П. сучча.
Паачышчаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Ачысціць усё, многае. П. насенне.
Пабагацець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць багацейшым. Пабагацею і спраўлю новы гарнітур.
Пабадзяцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Пацягацца; павандраваць. П. па свеце.

2. Пахадзіць, паблукаць без пэўнай мэты. П. па базары.
Пабароцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Аказваць супраціўленне каму-н. у барацьбе на працягу якога-н. часу.
Пабароць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Перамагчы праціўніка ў спартыўнай барацьбе. П. вядомага барца.
Пабатальённы
прыметнік
Пра ваенны строй: які раздзяліўся на батальёны, батальёнамі. Пабатальённае пастраенне.
Пабачэнне
назоўнік | ніякі род
Да пабачэння — ветлівыя словы, якія гаворацца пры развітанні.
2009–2019. Беларусь, Менск.