РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 642
Пабаяцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Не адважыцца зрабіць што-н. П. завірухі. Пабаялася ісці адна. Я пабаяўся, што мяне там заўважаць.
Пабегчы
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць бегчы. П. па бацьку.
Паберагчы
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Часова ўзяць пад сваю ахову, не дапусціць страты чаго-н., захаваць. П. чужыя рэчы. П. грошы.

2. Аднесціся да каго-, чаго-н. беражліва, клапатліва. П. хворую сятру. Не хвалюйся, паберажы сваё здароўе!
Паберагчыся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Аднесціся да сябе, да свайго здароўя беражліва, пазбягаючы ўсяго неспрыяльнага. Трэба п., каб не прастудзіцца.
Пабіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. біцца.

2. Быць разбітым, пацісканым, патоўчаным ад удараў, штуршкоў і пад. Яблыкі пабіліся ў дарозе. Шыба пабілася.
Пабіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. біць.

2. Забіць у якой-н. колькасці, перабіць. Ён сотні ворагаў пабіў.

3. Перамагчы ў спаборніцтве, гульні, спрэчцы. У штурханні ядра ён пабіў усіх.

4. Пашкодзіць (пасевы і інш.). Град пабіў жыта.

5. Разбіўшы, знішчыць, паламаць што-н. адно або ўсё, многае. П. талерку. П. пасуду.

6. Сапсаваць, пашкодзіць (пра воспу, моль і пад.). Моль пабіла паліто. Воспа пабіла твар.

7. Узнікнуць; усыпаць або пакрыцца чым-н. Бровы пабіла сівізна.

8. У картачнай гульні: пакрыць карту партнёра старшай картай.
Паблажка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Нястрогія, паблажлівыя адносіны да каго-н. Даваць каму-н. паблажку.
Паблажлівы
прыметнік
1. Нястрогі, непатрабавальны. Паблажлівыя адносіны.

2. Мяккі, велікадушны. П. лёс. || назоўнік: паблажлівасць.
Паблажэлы
прыметнік
Схуднелы; непрывабны. П. твар.
Паблізу
прыслоўе | прыназоўнік
1. прыслоўе: Блізка, непадалёку. Рэчка ёсць п.

2. прыназоўнік: Указвае на размяшчэнне блізка ад чаго-н. Вёска стала п. возера.
2009–2019. Беларусь, Менск.