РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 642
П'янстваваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Займацца п'янствам.
П'янчуга
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае | пагардлівае
Тое, што і п'яніца. || памяншальна-ласкальная форма: п'янчужка.
П'яны
прыметнік
1. Які знаходзіцца ў стане ап'янення, нецвярозы. П'янаму (назоўнік) мора па калена (прыказка). Што ў цвярозага на ўме, тое ў п 'янага (назоўнік) на языку (прыказка). П. ад радасці (пераноснае значэнне).

2. Уласцівы захмялелым людзям. П. голас.

3. Які прыводзіць да стану ап'янення (размоўнае). П. напітак.
П'яўка
назоўнік | жаночы род
1. Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл, прысмоктваючыся да іх цела. Медыцынская п. (для кровапускання). Ставіць п 'яўкі.

2. пераноснае значэнне: Пра скупога і жорсткага чалавека, які эксплуатуе іншых.
Па
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
У танцы: асобны рух з пэўнай паставай ног; танцавальны шаг. Павольнае па.
Па
прыстаўка
1. Утварае дзеясловы са знач.: 1) закончанасці дзеяння, напр. паставіць, пабудаваць, паказаць; 2) пачатку дзеяння, напр. паляцець, паехаць, папаўзці; 3) нязначнай ці няпоўнай меры дзеяння, што адбываецца на працягу кароткага часу, напр. пагаварыць, паскакаць, паспаць; 4) набыцця большай ступені якасці, уласцівасці, напр. пахарашэць, пасталець; 5) няпэўнай працягласці, паўторнасці дзеяння, напр. пакурваць, пакрыкваць, пагойдваць; 6) дзеянняў, якія адносяцца да многіх асоб, прадметаў, напр. пахавацца, памерзнуць, пападаць; 7) у спалучэнні з прыставачнымі дзеясл. (звычайна незак.): а) распаўсюджанне дзеяння на ўсё, многія аб'екты, напр. паабіваць (яблыкі з дрэва), павыносіць (мэблю з хаты), паналаджваць (станкі), парассяляць (студэнтаў па кватэрах); б) утварэнне дзеяння ўсімі, многімі асобамі, напр. паабмарожвацца, павысяляцца, панакрывацца; в) празмернасць дзеяння, напр. панакупляць (рознай дробязі), папахадзіць (хадзіць доўга, многа), папахварэць (хварэць доўга); г) абмежаванасць меры дзеяння, напр. павыжынаць, павыядаць. ІІ. Утварае: а) прыметнікі са знач.: 1) адносін да кожнага з указаных прадметаў ці адпаведнасці чаму-н., напр. пагалоўны, падэкадны, пасільны; 2) указання на час пасля чаго-н., напр. пасмяротны; б) прыметнікі і назоўнікі са знач. указання на месцазнаходжанне паблізу чаго-н., напр. пагранічны, памор'е. ІІІ. 3 прыналежнае займеннік: ўтварае прыслоўі са знач.: 1) у адпаведнасці з чыім-н. меркаваннем, жаданнем. Рабіць па-свойму, па-твойму, па-нашаму; 2) з прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напр. па-новаму, па-беларуску, па-сяброўску, па-казацку.
Па-банку
прыслоўе
У картачных гульнях: на ўсе грошы, якія маюцца ў банку (у 2 знач.). Ісці па-банку.
Па-за
прыназоўнік
Ужыв. для абазначэння месцазнаходжання, руху, дзеяння за чым-н., па той бок чаго-н. П. гарамі. П. часам і прасторай.
Па-людску
прыслоўе
Так, як прынята ва ўсіх, як у іншых людзей. Жыць па-людску. У вас усё не па-людску.
Па-над
прыназоўнік
Ужыв. пры ўказанні на каго-, што-н., над якімі ў пэўным кірунку адбываецца рух, дзеянне або зверху над якімі што-н. адбываецца. Песні плылі па-над гаем. Гучыць голас міру па-над светам.
2009–2019. Беларусь, Менск.