РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 642
Пабольшыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць большым па.колькасці, памеру і пад. П. кнот у лямпе.
Паборы
назоўнік | мужчынскі род
1. Празмерныя, непасільныя падаткі ці зборы.

2. пераноснае значэнне: Неафіцыйныя зборы сродкаў на што-н. (размоўнае).
Пабочны
прыметнік
1. Які існуе побач з галоўным, асноўным, другарадным. П. тыпаж у п'есе.

2. Не свой, які не належыць да дадзенага грамадства, установы, сям'і і пад. Пабочным (назоўнік) уваход забаронены.

3. Які не мае непасрэдных адносін да чаго-н. Пабочныя меркаванні.

4. Народжаны без шлюбу (устарэлае). П. сын.Пабочнае слова або пабочны сказ — у граматыцы: інтанацыйна адасобленае слова ці сказ унутры другога сказа, якія выражаюць розныя віды адносін таго, хго гаворыць, да таго, пра што ён гаворыць.
Пабрацім
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які ўступіў у пабрацімства з кім-н. Гарады-пабрацімы (пераноснае значэнне: пародненыя гарады). || прыметнік: пабрацімскі.
Пабрацімства
назоўнік | ніякі род
Старажытны славянскі звычай замацавання мужчынскай дружбы прыраўноўваннем яе да братніх адносін. П. франтавікоў.
Пабраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Узяць, забраць усё, многае або ўсіх, многіх. П. усе рэчы.
Пабрысці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пайсці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі.
Пабуджальны
прыметнік | кніжнае
Які выклікае жаданне, прымушае дзейнічаць. Пабуджальныя прычыны. Пабуджальныя сказы.
Пабуджаць
дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне
Выклікаць жаданне рабіць што-н., прымушаць да чаго-н. П. да высакародных паводзін. П. дзейнічаць.
Пабудка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Сігнал да абуджэння. Ранішняя п.
2009–2019. Беларусь, Менск.