РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 642
Пабудова
назоўнік | жаночы род
1. гл. будаваць.

2. Будова (у 1 знач.); структура, канструкцыя. П. сказа. Жалезабетонная п.

3. Вучэнне, тэорыя, сістэма разважанняў (кніжнае). Лагічныя пабудовы.
Пабываць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паездзіць, пахадзіць (па многіх месцах). П. на Каўказе і ў Крыме.

2. Пабыць, пажыць дзе-н. П. на поўдні.

3. Зайсці куды-н., наведаць каго-, што-н. П. у бацькоў.
Пабыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прабыць некаторы час дзе-н. П. у горадзе тры дні. Пабудзь у нас.
Пабягушкі
назоўнік
На пабягушках (размоўнае) — для дробных паслуг, на пасылках. Хлопчык быў у іх на пабягушках.
Пабяляны
прыметнік
Пакрыты ўнутры белай палівай, эмаллю, эмаліраваны. П. чыгун.
Пава
назоўнік | жаночы род
Самка паўліна. || прыметнік: павіны.
Павабны
прыметнік
Які вабіць да сябе, прывабны. Павабная знешнасць. Павабная ўсмешка. || назоўнік: павабнасць.
Павага
назоўнік | жаночы род
Пачцівыя адносіны, выкліканыя прызнаннем чыіх-н. высокіх якасцей, заслуг. Выхоўваць павагу да старэйшых. Карыстацца павагай.
Павадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Водзячы, прымусіць хадзіць на працягу якога-н. часу. П. каня. П. гасцей па горадзе. 1. чым. Зрабіць некалькі рухаў чым-н. па паверхні або ў розных напрамках. П. указкай па карце.
Павадок
назоўнік | мужчынскі род
Кароткі повад, а таксама рэмень, на якім водзяць сабак. Узяць сабаку на п.Ісці на павадку ў каго (размоўнае неадабральнае) — знаходзіцца ў залежнасці ад каго-н. || прыметнік: павадковы.
2009–2019. Беларусь, Менск.