РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 642
Павадыр
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто водзіць каго-н., дапамагае каму-н. ісці. Сляпы сляпому не п. (прыказка). П. мядзведзя. Сабакі-павадыры.
Паважаны
прыметнік
Які выклікае пачуццё павагі, да якога адчуваюць павагу. П. чалавек. Паважаныя таварышы (ветлівы зварот). Паслухайце, п.! (назоўнік; фамільярны зварот).
Паважаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Адносіцца з павагай да каго-, чаго-н. П. старэйшых. П. чужую думку. Прымусіць сябе п.

2. Любіць, цаніць што-н. П. бліны з мачанкай. П. рыбалку.
Паважлівы
прыметнік
Які адносіцца да каго-н. з павагай. П. сын. Паважліва (прыслоўе) аднесціся. || назоўнік: паважлівасць.
Паважны
прыметнік
1. Важны, поўны годнасці, самавітасці. Хадзіць з паважным выглядам.

2. Спакойны, павольны. Паважныя рухі.

3. Немалады. П. ўзрост. || назоўнік: паважнасць.
Паважыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пасмець, асмеліцца. П. аспрэчваць думкі лектара.
Паважыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Вызначыць вагу, цяжар каго-, чаго-н. П. мяхі з жытам. П. сумку ў руцэ.

2. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх. П. усю бульбу. || зваротны стан: паважыцца.
Павазіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Правесці некаторы час, возячыся на чым-н. П. на санках.
Павазіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Правесці некаторы час, возячы каго-, што-н. П. па горадзе.

2. Звесці, перавезці ўсё, многае. П. усе снапы.
Павал
назоўнік | мужчынскі род
Павалены лес, буралом. У лесе многа павалу.
2009–2019. Беларусь, Менск.