РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 642
Павалока
назоўнік | жаночы род
1. Лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н. Сонца прабівалася праз павалоку хмар.

2. У выразе: вочы з павалокай — з пяшчотным, павольным позіркам. Вочы карыя з павалокай.
Павальны
прыметнік
Які ахоплівае ўсіх, многіх; пагалоўны. Павальныя хваробы. || назоўнік: павальнасць.
Паваляцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Правесці некаторы час валяючыся. П. на сене.
Паварот
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. павярнуцца, -ць.

2. Месца, дзе паварочваюць. Выйсці з-за павароту.

3. пераноснае значэнне: Поўная змена ў развіцці чаго-н.; пералом. П. у жыцці. П. лёсу.
Паваротлівы
прыметнік
1. Здольны лёгка і хутка паварочвацца. Паваротлівая лодка.

2. Увішны, спрытны, разбітны. Паваротлівая гаспадыня. Ён чалавек п. || назоўнік: паваротлівасць.
Паваротны
прыметнік
1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго-н. Паваротныя механізмы.

2. пераноснае значэнне: Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае. П. перыяд у развіцці грамадства.
Паварочаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вярнуць назад многіх.
Паварочаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абярнуць, перавярнуць усё, многае. П. усе крэслы.

2. Перавярнуць на другі бок для прасушвання. П. сена.
Паварочвацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. павярнуцца.

2. пераноснае значэнне: Дзейнічаць хутка, умела, аператыўна (размоўнае). Хутчэй паварочвайся!
Паварушвацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Варушыцца злёгку або час ад часу. Стары паварушваўся на печы.
2009–2019. Беларусь, Менск.