РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 642
Паверка
назоўнік | жаночы род
Пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей. Ранішняя п. салдат.
Паверсе
прыслоўе
1. Па верхняй частцы, верхам. Пажар ішоў п.

2. Зверху, паверх чаго-н. Падперазаўся п. вузенькай папружкай.
Паверх
назоўнік | мужчынскі род
Частка будынка, у якой памяшканні знаходзяцца на адным узроўні. Жыць на пятым паверсе. Падвальны п.
Паверх
прыназоўнік
1. Ужыв. пры абазначэнні паверхні, вышэй якой або на некаторай адлегласці ад якой што-н. размяшчаецца ці адбываецца. Глядзець п. акуляраў.

2. На паверхні чаго-н. Прылегчы на ложак п. коўдры.
Паверхневы
прыметнік
Які знаходзіцца, адбываецца на паверхні, каля паверхні. П. слой глебы. Паверхневае дыханне (неглыбокае).
Паверхня
назоўнік | жаночы род
1. Вонкавы бок чаго-н. П. металу. Слізгаць па паверхні чаго-н. (таксама пераноснае значэнне: не паглыбляцца ў сутнасць чаго-н., абмяжоўвацца знешнім бокам з'яў). Ляжаць на паверхні (пераноснае значэнне: пра што-н. яснае, відавочнае).

2. У матэматыцы: мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або іншага цела.
Паверыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каму-чаму і ў каго-што. Прыняць на веру што-н., стаць перакананым у кім-, чым-н. П. у свае сілы. П. у перамогу. Паверце, ён не памыляецца тут. Мы ў яго паверылі.

2. Прыняць за праўду што-н., чые-н. словы. П. чуткам.
Павестка
назоўнік | жаночы род
Пісьмовае афіцыйнае паведамленне з выклікам, запрашэннем куды-н. П. ў міліцыю. П. на сход.

2. Кола пытанняў, якія павінны быць абмеркаваны на пасяджэнні. П. схода.Павестка дня — тое, што і павестка (у 2 знач.).
Павесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пачаць весці. П. дзіця за руку. П. батальён на прарыў. П. шашу на захад. П. трактар па полі. П. смыком па струнах. П. барацьбу з недахопамі.

2. безасабовая форма, каго куды. Пахіліць, пацягнуць. Галава закружылася і мяне павяло ўбок. З. чым. Зрабіць плаўны рух, варухнуць. П. плячамі. І вокам не павёў (не звярнуў увагі, ніяк не зрэагаваў на слова, заўвагу і пад.). || незакончанае трыванне: паводзіць.
Павесціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Увайсці ў звычай, стаць прывычным. Так павялося тут здаўна.

2. Пачаць вадзіцца з кім-н. (размоўнае). З кім павядзешся, ад таго і набярэшся (прыказка).
2009–2019. Беларусь, Менск.