РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 642
Павесялелы
прыметнік
Які зрабіўся больш вясёлым, весялейшым.
Павет
назоўнік | мужчынскі род
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай Імперыі, якая ўваходзіла ў губерню. || прыметнік: павятовы. П. горад.
Паветка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і павець. Калёсы стаяць пад паветкай.
Паветра
назоўнік | ніякі род
Сумесь газаў, якая складае атмасферу Зямлі. Чыстае п. Бываць на паветры (хадзіць на прагулку). Дыхаць паветрам чаго-н. (пераноснае значэнне: пранікнуцца ўражаннем ад чаго-н.). На вольным паветры (у садзе, за горадам, не ў закрытым памяшканні). Вісець у паветры (пераноснае значэнне: знаходзіцца ў няпэўным становішчы). Узляцець у п. (узарвацца). Паветра! (каманда ў знач.: трывога, паявіўся варожы самалёт). Бой у паветры. || прыметнік: паветраны. Паветраныя войны. П. мост (авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем).
Паветраны
прыметнік
1. гл. паветра.

2. Які адносіцца да паветраплавання і авіяцыі. П. флот. Паветраныя зносіны.

3. Які прыводзіцца ў рух паветрам. Паветраная помпа.
Паветраплавальнік
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца паветраплаваннем. || жаночы род: паветраплавальніца.
Паветраплаванне
назоўнік | ніякі род
Тэорыя і практыка руху ў паветры на апаратах, лягчэйшых за паветра. || прыметнік: паветраплавальны.
Павеў
назоўнік | мужчынскі род
1. Слабы парыў ветру; рух у паветры. П. свежага ветру.

2. пераноснае значэнне: Прыметы чаго-н., што надыходзіць, або той ці іншы напрамак у густах, настроях і жыцці грамадства (кніжнае). Гуманістычныя павевы.
Павець
назоўнік | жаночы род
1. Пляцоўка пад дахам на слупах для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды. Згрузіць мяхі пад п.

2. Памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы.
Павеяць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць веяць (у 2 знач.), дзьмуць. Павеяў вецер. Павеяла вясной (безасабовая форма). Ад яе ўсмешкі павеяла цеплынёй і ласкай (пераноснае значэнне; безасабовая форма).
2009–2019. Беларусь, Менск.