РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 642
Павідла
назоўнік | ніякі род
Салодкая маса з працёртых пладоў, звараных з цукрам. Яблычнае п.
Павільгатнелы
прыметнік
Які зрабіўся вільготным. Павільгатнелыя вочы.
Павільён
назоўнік | мужчынскі род
1. Альтанка ці невялікі лёгкі будынак (напр. у садах, парках). Кветкавы п.

2. Будынак, памяшканне для экспанатаў на выстаўцы, для правядзення кінаі фотаздымак. Выставачны п. || прыметнік: павільённы.
Павінен (павінна)
выказнік
1. Абавязаны заплаціць доўг. Сусед мне п. пяцьдзесят тысяч рублёў.

2. з інфінітывам: Абавязаны зрабіць што-н. Мы павінны змагацца за мір. З. з інфінітывам: Пра тое, што адбудзецца абавязкова, непазбежна або мяркуецца адбыцца. Ён п. хутка з 'явіцца.
Павініцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прызнацца ў сваёй віне, пакаяцца.
Павіннасць
назоўнік | жаночы род
Грамадскі або дзяржаўны абавязак насельніцтва. Воінская п.
Павісець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вісець некаторы час.
Павіслы
прыметнік
Які павіс, абвіс. Павіслыя струкі фасолі.
Павітуха
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Жанчына, якая дапамагае пры родах.
Павітуха
назоўнік | жаночы род
Пустазелле сямейства павітухавых, сцябло якога абвіваецца вакол іншых раслін і высмоктвае з іх сокі. || прыметнік: павітухавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.