РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 642
Павіян
назоўнік | мужчынскі род
Малпа з падоўжанай мордай і ярка афарбаванымі сядалішчнымі мазалямі. || прыметнік: павіянавы.
Паводдаль
прыслоўе
На некаторай адлегласці ад чаго-н. Адышоўся і стаў п.
Паводзіны
назоўнік
Спосаб жыцця і дзеянняў. Культурныя п. П. вучняў. Чалавек прыкладных паводзін. Вывучаць п. жывёл. || прыметнік: паводзінскі. П. этыкет.
Паводзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Паводзіць сябе (якім-н. чынам) — прытрымлівацца якіх-н. паводзін, трымаць сябе якім-н. чынам. Сціпла п. сябе. Ён паводзіў сябе па-джэнтльменску.
Паводка
назоўнік | жаночы род
Часовае падняцце вады ў вадаёмах у выніку раставання снегу або вялікіх дажджоў. || прыметнік: паводкавы.
Паводле
прыназоўнік
У адпаведнасці з чым-н., згодна з якімі-н. прыметамі. П. паведамленняў прэсы. П. апошняй пастановы.
Павозка
назоўнік | жаночы род
Просты колавы экіпаж без рысораў. || прыметнік: павозачны.
Павой
назоўнік | мужчынскі род
Травяністае павойнае пустазелле сямейства бярозкавых з белаватаружовымі кветкамі.
Павойны
прыметнік
Які пры росце чапляецца за што-н., абвіваецца вакол чаго-н. Павойныя расліны.
Паволі
прыслоўе
1. Няспешна, марудна. Ісці п. Рабіць п.

2. Асцярожна. П. ступаць.

3. Паступова, не адразу. Гул п. сціхаў.
2009–2019. Беларусь, Менск.