РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 642
Павольны
прыметнік
Няспешны, марудны. Павольныя рухі. Павольна (прыслоўе) пісаць. || назоўнік: павольнасць.
Павузіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць вузейшым. П. сукенку.
Павук
назоўнік | мужчынскі род
Драпежная членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну. || памяншальная форма: павучок. || прыметнік: павучыны і павуковы.
Павуціна
назоўнік | жаночы род
Сетка з тонкіх нітак, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком. Плесці павуціну. П. хлусні (пераноснае значэнне). || памяншальная форма: павуцінка. || прыметнік: павуцінны і павуцінавы.
Павуцінне
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Павуціна. Аблытаць павуціннем хлусні (пераноснае значэнне). || прыметнік: павуцінневы.
Павучальны
прыметнік
Які ўтрымлівае ў сабе што-н. карыснае, які служыць урокам, абагачае ведамі, вопытам. П. ўрок гісторыі. Павучальныя вынікі. Павучальная гутарка. || назоўнік: павучальнасць.
Павучанне
назоўнік | ніякі род
Настаўленне, павучальная парада.
Павучаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Даваць павучанні каму-н., настаўляць. П. маладых.
Павыбельваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пабяліць усё, многае мелам, вапнай і пад. П. сцены.

2. Надаць святлейшы колер усяму, многаму спецыяльнай апрацоўкай. П. палотны.
Павыбівацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выбіцца, прабіцца на паверхню — пра ўсё, многае. Дзе-нідзе ўжо павыбівалася нершая траўка.
2009–2019. Беларусь, Менск.