РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 642
Павыкручваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выкруціць усё, многае або што-н. у многіх месцах. П. шрубы. П. бялізну. П. дзіркі.
Павыкрэсліваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выкрасліць у многіх месцах, усё або ўсіх, многіх. П. са спісаў тых, хто не ўдзельнічаў.
Павылазіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вылезці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Бярозкі і хвойкі павылазілі з зямлі. Валасы павылазілі з-пад шапкі.
Павыліваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выліць усё, многае ці што-н. з многіх пасудзін. П. ваду з вёдраў.
Павылічваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вылічыць усё, многае. П. працэнты. П. запазычанасць.
Павыломліваць (павыломваць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выламаць што-н. у многіх месцах або ўсё, многае. П. дзверы.
Павылоўліваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вылавіць усіх, многіх або ўсё, многае. П. рыбу. П. бярвенне з ракі.
Павылушчваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вылушчыць усё,многае. П. фасоль са стручкоў.
Павылятаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вылецець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Птушкі павыляталі са сваіх гнёздаў. Ад выбуху павыляталі шыбы.
Павымазвацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вымазацца, запэцкацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці павымазваліся глінай.
2009–2019. Беларусь, Менск.