РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 642
Павысвідроўваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Высвідраваць у многіх месцах або многа чаго-н. П. дзіркі.
Павысіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць больш высокім. Узровень вады павысіўся.

2. Узмацніцца, палепшыцца, удасканаліцца. Цікавасць да кніг павысілася. Веды вучняў павысіліся.

3. Перайсці на больш высокую аплату працы. Аклады па службе павысіліся. || незакончанае трыванне: павышацца.
Павысіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць больш высокім. П. узровень вады. П. тэмпературу. П. патрабаванні. П. прадукцыйнасць працы. П. цэны.

2. Узмацніць, палепшыць, удасканаліць. П. якасць прадукцыі. П. культурны ўзровень. З. каго (што) і у чым, па чым. Прызначыць на больш высокую пасаду. П. па службе.Павысіць голас — пачаць гаварыць гучней, з раздражненнем. || незакончанае трыванне: павышаць. || назоўнік: павышэнне.
Павыскакваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выскачыць пра ўсіх, многіх. Людзі павыскаквалі з хат.

2. пераноснае значэнне: Нечакана выпасці адкуль-н. — пра ўсё, многае (размоўнае). Коркі павыскаквалі з бутэлек.
Павыскрабаць (павыскрэбваць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выскрабці ўсё, многае або ў многіх месцах. П. кашу з гаршкоў. П. плямы вапны на падлозе.
Павыскубаць (павыскубваць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выскубці адно за другім усё, многае. П. пер'е.
Павысоўвацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Паказацца, высунуцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. 3-пад шынялёу павысоўваліся галовы.
Павысоўваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Высунуць, перамясціць на адкрытае месца ўсё, многае. П. сталы на сярэдзіну хаты. Дзеці павысоўвалі галовы з-пад шафы.
Павыстаўляць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выставіць што-н. устаўленае ў многіх месцах, усюды. П. падвойныя рамы з вокнаў.

2. Падаўшы ўперад, высунуць, паставіць для агляду, карыстання і пад. ўсё, многае. П. рукі. П. экспанаты.

3. Выгнаць адкуль-н. усіх, многіх. П. свавольнікаў за дзверы.
Павыстрыгаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выстрыгчы што-н. у многіх месцах, усюды. П. валасы.
2009–2019. Беларусь, Менск.