РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 642
Паабмотваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абматаць чым-н. усё, многае або ўсіх, многіх. П. ногі анучамі.
Паабмываць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абмыць усіх, многіх або ўсё, многае. П. раны. П. дзяцей.
Паабмярзаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абмерзнуць, абледзянець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Тратуары паабмярзалі.
Паабразаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абрэзаць усё, многае. П. сухое галлё.
Паабрываць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрываючы, абарваць усё, многае. П. яблыкі.

2. Адарваць усё, многае. П. правады.
Паабсмальваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і паасмальваць.
Паабсмольваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і паасмольваць.
Паабстрыгаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абстрыгчы ўсё, многае або ўсіх, многіх. П. ногці. П. усіх авечак.
Паабсыхаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абсохнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Адзенне паабсыхала.
Паабсякаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абсячы ўсё, многае. П. сухія галіны.
2009–2019. Беларусь, Менск.