РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Роба
назоўнік | жаночы род
Грубае рабочае адзенне (звычайна парусінавае або брызентавае). Матроская р.
Робат
назоўнік | мужчынскі род
Аўтамат, які выконвае чалавечую працу (звычайна на канвееры), а таксама чалавекападобны механізм. Прамысловы р. (аўтаматычны маніпулятар).
Робата
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да робата, напр. робатабудаванне, робататэхніка.
Робататэхніка
назоўнік | жаночы род
Вытворчая тэхніка, заснаваная на прымяненні робатаў. Укараненне робататэхнікі. || прыметнік: робататэхнічны.
Робер
назоўнік | мужчынскі род
У некаторых складаных картачных гульнях; закончанае кола гульні. Р. у вісце.
Роблены
прыметнік
1. Штучна выкліканы, ненатуральны. Робленая весялосць.

2. Выкананы ручным вязаннем. Робленыя рукавіцы. || назоўнік: робленасць.
Ровар
назоўнік | мужчынскі род
Тое што і веласіпед.
Рог
назоўнік | мужчынскі род
1. Выраст з касцявога рэчыва на чэрапе ў некаторых жывёл. Валовыя рогі. Абламаць або пазбіваць рогі каму-н. (пераноснае значэнне: уціхамірыць, утаймаваць, прымусіць каго-н. пакарыцца; сагнаць пыху з каго-н.; размоўнае). Сагнуць (або скруціць) у бараноў р. (пераноснае значэнне: строгасцю, жорсткасцю прымусіць каго-н. пакарыцца, падпарадкавацца; размоўнае).

2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом. Паляўнічы р.

3. Полы рог жывёліны, які выкарыстоўваецца для піцця і як ёмішча. Піць віно з рога. Р. багацця (пра невычэрпную крыніцу багацця, дабрабыту).

4. Востры загнуты канец чаго-н. Р. пячных вілак. || памяншальная форма: ражок. Рожкі ды ножкі засталіся ад каго-н. (нічога не засталося; размоўнае). || прыметнік: рагавы і рогавы.
Рог
назоўнік | мужчынскі род
Месца, дзе сыходзяцца, перасякаюцца два прадметы ці два бакі чаго-н. На рагу вуліцы. Р. стала. Р. хусткі. || памяншальная форма: ражок.
Рогападобны
прыметнік
Падобны знешне на рог1 або на рогавае рэчыва. Рогападобныя сукі. || назоўнік: рогападобнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.