РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Руб
назоўнік | мужчынскі род
Вузкі край або вузкі бок якога-н. прадмета. Кладка цэглы рубам.Паставіць пытанне рубам — заявіць пра што-н. з усёй рашучасцю. || прыметнік: рубавы.
Рубака
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Смелы, адважны чалавек, які па-майстэрску валодае халоднай зброяй (шабляй, шашкай). Хвацкі р.
Рубанак
назоўнік | мужчынскі род
Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з шырокім жалезным лязом для стругання. || прыметнік: рубаначны. Рубаначнае лязо.
Рубашка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Верхні, покрыўны слой, абалонка. Р. катла. Р. плода.
Рубеж
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і граніца (у 1 знач.). Вадзяны р. Зорка ахоўваць рубяжы нашай Радзімы. У яго жыцці намеціўся новы р. (пераноснае значэнне).

2. Паласа зямлі, зручная або абсталяваная для вядзення баявых дзеянняў. Абаронны р. Выйсці на новыя рубяжы (таксама пераноснае значэнне: прыступіць для вырашэння новых задач). || прыметнік: рубежны.
Рубель
назоўнік | мужчынскі род
Асноўная грашовая адзінка ў Расіі, Беларусі і іншых рэспубліках былога СССР, роўная 100 капейкам, а таксама грашовы знак і манета такой вартасці. Заплаціць за рэч пяцьдзесят рублёў. || памяншальная форма: рубялёк. || прыметнік: рублёвы. Рублёвая зона.
Рубель
назоўнік | мужчынскі род
Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, салому, снапы і пад.
Руберойд
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прамочаны спецыяльным саставам кардон дая пакрыцця даху або для ізаляцыі. || прыметнік: руберойдавы і руберойдны.
Рубец
назоўнік | мужчынскі род
1. Глыбокі след на целе пасля зажыўшай раны.

2. Паглыблены след, засечка на чым-н.

3. Патоўшчанае шво на тканіне, скуры. || памяншальная форма: рубчык. || прыметнік: рубцовы.
Рубец
назоўнік | мужчынскі род
1. Частка страўніка жвачных жывёл, куды паступае праглынутая ежа.

2. Ежа, прыгатаваная з гэтай часткі страўніка.
2009–2019. Беларусь, Менск.