РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Рыал
назоўнік | мужчынскі род
Грашовая адзінка ў Іране і ў некаторых іншых краінах.
Рыб
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. рыбны, напр. рыбінспекцыя, рыбнагляд.
Рыба
назоўнік | жаночы род
1. Вадзяная пазваночная жывёліна з канечнасцямі ў выглядзе плаўнікоў, якая дыхае жабрамі. Касцявыя рыбы. Драпежная р. Рачная, марская р. Біцца як р. аб лёд (пакутліва шукаць выйсце з цяжкага становішча; размоўнае). Як р. у вадзе адчуваць сябе дзе-н. (натуральна, проста, добра; размоўнае). У каламутнай вадзе рыбу лавіць (пераноснае значэнне: мець выгаду, карыстаючыся няяснасцю абставін; размоўнае неадабральнае).

2. Частка тушы (тушкі) такой жывёліны, якая ўжыв. ў ежу. Смажаная, вэнджаная, салёная р. Р. пад марынадам. || памяншальная форма: рыбка. || прыметнік: рыбны і рыбін. Рыбная лоўля. Рыбная прамысловасць. Рыбныя катлеты. Рыбны дзень (у які гатуюцца рыбныя, а не мясныя стравы). Рыбіна луска. Рыбін тлушч (вадкі тлушч з печані трасковых рыб).
Рыба
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да рыбы, яе лоўлі, да развядзення, апрацоўкі рыбы, напр. рыбаапрацоўка, рыбаахова, рыбагадавальнік, рыбагаспадарка, рыбаедны, рыбалакацыя, рыбапрамысловы; 2) які мае адносіны да рыбы (у 2 знач.), да рыбных прадуктаў, напр. рыбавяндлярны, рыбазасольны, рыбакансервы, рыбамаразільны, рыбапрадукты.
Рыбавод
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па рыбаводству.
Рыбаводства
назоўнік | ніякі род
Развядзенне рыб у вадаёмах як галіна народнай гаспадаркі, гаспадарчай дзейнасці. || прыметнік: рыбаводчы і рыбаводны.
Рыбавоз
назоўнік | мужчынскі род
Судна для перавозкі жывой рыбы. || прыметнік: рыбавозны.
Рыбак
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца рыбнай лоўляй як промыслам, а таксама як аматар рыбнай лоўлі. Р. рыбака бачыць здаляка (прыказка). Калі бацька р., дык і дзеці ў ваду глядзяць (з народнай творчасці). || жаночы род: рыбачка. || прыметнік: рыбацкі і рыбачы.
Рыбалка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Рыбная лоўля (у рыбакоў-аматараў). Паехаць на рыбалку.
Рыбалоў
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які ловіць рыбу (вудай, перамётам і пад.). Р.-аматар.

2. Тое, што і рыбак. Р. з вялікім стажам. || прыметнік: рыбалоўны. Рыбалоўныя снасці.
2009–2019. Беларусь, Менск.