РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 30
Рэабілітаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Аднавіць (-наўляць) былую добрую рэпутацыю або ў ранейшых правах. || зваротны стан: рэабілітавацца. || назоўнік: рэабілітацыя.
Рэабілітацыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. рэабілітаваць.

2. Устараненне вынікаў якой-н. цяжкай хваробы або траўмы (спецыяльны тэрмін). Медыцынская р. || прыметнік: рэабілітацыйны. Р. цэнтр.
Рэагаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Адказваць якім-н. чынам на раздражненне, уздзеянне звонку. Сэрца парознаму рэагуе на фізічную нагрузку.

2. Праяўляць свае адносіны да чаго-н. Р. на скаргу. || закончанае трыванне: прарэагаваць, зрэагаваць і адрэагаваць. || назоўнік: рэагаванне і рэакцыя. Рэагаванне вока на святло. Гэта навіна выклікала ў людзей дваякую рэакцыю. || прыметнік: рэактыўны.
Рэактар
назоўнік | мужчынскі род
Апарат або ўстаноўка, у якой адбываецца фізічная (ядзерная) або хімічная рэакцыя. Ядзерны р. Хімічны р. || прыметнік: рэактарны.
Рэактывы
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Рэчывы, якія прымяняюцца для ажыццяўлення хімічнай рэакцыі. Хімічныя р. || прыметнік: рэактыўны.
Рэактыўны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
1. гл. рэактывы.

2. Які мае адносіны да ўтварэння такога руху, пры якім на цела, што рухаецца, дзейнічае сіла выцякаючага з яго струменя газу, пары, накіраваная ў бок, супрацьлеглы руху. Р. рух. Р. рухавік. Р. самалёт (з рэактыўным рухавіком). Рэактыўная артылерыя.

3. Здольны рэагаваць на знешнія ўздзеянні, які наступае пад уплывам знешніх уздзеянняў. Р. стан (расстройства псіхічнай дзейнасці, выкліканае эмацыянальным узрушэннем). || назоўнік: рэактыўнасць.
Рэакцыйны
прыметнік
Які ажыццяўляе рэакцыю2, дзейнічае ў інтарэсах рэакцыі.Р. друк. Рэакцыйныя рэжымы. || назоўнік: рэакцыйнасць.
Рэакцыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. рэагаваць.

2. Ператварэнне адных рэчываў у другія (хімічная рэакцыя) або ператварэнне атамных ядзер у выніку іх узаемадзеяння з іншымі элементарнымі часціцамі (ядзерная рэакцыя). Ланцуговая р. (самастойны працэс ператварэння атамаў — у хімічнай рэакцыі або атамных ядзер — у ядзернай рэакцыі; таксама пераноснае значэнне: пра шэраг дзеянняў, якія ўзаемна выклікаюцца; кніжнае).

3. Рэзкая перамена ў самаадчуванні, упадак, слабасць пасля ўздыму, напружання. Паслястрэсавая р.
Рэакцыя
назоўнік | жаночы род
Палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу і падаўлення рэвалюцыйнага руху, якую вядуць эксплуататарскія класы ў барацьбе за захаванне або зварот сваіх правоў і палітычнага панаванне, за захаванне аджыўшых грамадскіх парадкаў. Палітычная р.
Рэакцыянер
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік палітычнай рэакцыі2, вораг прагрэсу, дэмакратыі. Крайні р. || жаночы род: рэакцыянерка.
2009–2019. Беларусь, Менск.