УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
РА
РО
РТ
РУ
РЫ
РЭ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
30
|
Рэзаніраваць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Знаходзіцца ў стане рэзанансу (у 1 і 2 знач.) Струны раяля рэзаніруюць.
|
Рэзаны
|
прыметнік
|
1. Парэзаны на кавалкі. Р. сыр.
2. у знач. прым. Нанесены рэжучай зброяй. Рэзаная рана. Крычаць як рэзаны.
3. Накіраваны коса, убок (пры гульні ў тэніс, валейбол і пад.). Р. ўдар. Р. мяч.
|
Рэзацца
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
1. Рэзаць сябе чым-н. вострым. Р. брытвай.
2. Рэзаць, рабіць балюча, муляць (размоўнае). Пад кашуляй рэжацца колас.
3. Пра зубы, рогі: праразацца.
4. Біцца халоднай зброяй або (пераноснае значэнне) моцна сварыцца (размоўнае).
5. у што. Гуляць з азартам у якую-н. гульню (размоўнае). Р. ў карты. Р. ў шашкі.
|
Рэзаць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
1. Раздзяляць на часткі, аддзяляць ад цэлага чым-н. вострым. Р. нажом хлеб. Р. сала. Р. на кавалкі. Р. метал. Р. дровы (пілаваць). Р. камунікацыі (пераноснае значэнне: перарываць, парушаць). Р. па жывым (таксама пераноснае значэнне: дзейнічаць жорстка).
2. Рабіць надрэз, разразаць, а таксама (размоўнае) аперыраваць. Р. нарыў.
3. Забіваць чым-н. вострым. Р. авечку. Р. курэй. Воўк рэзаў авечак (загрызаў; размоўнае). Без нажа рэжа хто-н. каго-н. (пераноснае значэнне: ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча; размоўнае).
4. пераноснае значэнне: Ставіць у бязвыхаднае становішча; губіць (размоўнае). Р. мой праект.
5. што., па чым. Рабіць адбітак каго-, чаго-н. на паверхні чаго-н. вострым інструментам; вырабляць вырэзваннем. Р. па дрэве. Р. на медзі.
6. Прычыняць рэзкі боль, уразацца ў цела; непрыемна дзейнічаць на вочы, слых і пад. (пра вецер, святло, гук і пад.). Цвік рэжа ў боце нагу. Каўнер рэзаў шыю. Зыркае сонца рэзала вочы. Яго голас рэжа слых.
7. безасабовая форма, што. Пра адчуванне рэзі. Рэжа ў жываце.
8. Гаварыць проста, адкрыта (размоўнае). Р. праўду ў вочы.
9. Ставіць дрэнную адзнаку на экзамене (размоўнае). 10. што, у што і без дапаўнення. Ужыв. замест многіх дзеясловаў для перадачы энергічнага дзеяння, якое абазначаецца гэтымі дзеясловамі (размоўнае). Р. польку (танцаваць). Р. у карты (гуляць). 1
1. Удараць па датычнай, накіроўваючы ўбок, у косы палёт (спецыяльны тэрмін). Р. мяч. || закончанае трыванне: разрэзаць, зарэзаць і зрэзаць. || аднакратны дзеяслоў: разануць і рэзнуць. || назоўнік: рэзанне, рэзка і разьба. Апрацоўка металаў рэзаннем. Разьба па дрэве. Рэзка хлеба. || прыметнік: рэзальны і разны. Рэзальны апарат. Разныя работы.
|
Рэзгіны
|
назоўнік
|
Прыстасаванне з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя драўляныя дужкі, у якім носяць сена, салому. || прыметнік: рэзгінны.
|
Рэзеда
|
назоўнік | жаночы род
|
Садовая травяністая расліна з конусападобным пахучым суквеццем. || прыметнік: рэзедовы. Сямейства рэзедовых (назоўнік).
|
Рэзекцыя
|
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
|
Аперацыя выдалення органа або часткі органа. Р. страўніка. Р. рабра. || прыметнік: рэзекцыйны.
|
Рэзерв
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Запас, адкупь чэрпаюцца новыя сілы, рэсурсы. Рэзервы вытворчасці. Выкарыстаць усе рэзервы.
2. Воінскія фарміраванні,прызначаныя для стварэння новых ці ўмацавання дзеючых груповак.Адвесці дывізію ў р.
3. Сасатаў ваеннаабавязаных,што прызываюцца ў армію па мабілізацыі.Працоўныя рэзервы – пра моладзь,якая атрымлівае ў спецыяльных навучальных установах прафесіі кваліфікаваных рабочых. || прыметнік: рэзервовы.
|
Рэзерваваць
|
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
|
Захаваць (-хоўваць) у рэзерве (у 1 знач.) што-н. Р. запасы нафты. Р. сваю думку (пакінуць за сабой права выказацца пазней). || закончанае трыванне: зарэзерваваць.
|
Рэзервацыя
|
назоўнік | жаночы род
|
У ЗША і некаторых іншых краінах: тэрыторыя для пасялення абарыгенаў краіны. Р. індзейцаў. || прыметнік: рэзервацыйны.
|
|
|
|