РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 30
Рэзервіст
назоўнік | мужчынскі род
У арміях некаторых краін: ваеннаабавязаны рэзерву (у 3 знач.). Прызыў рэзервістаў. || прыметнік: рэзервісцкі.
Рэзервуар
назоўнік | мужчынскі род
Ёмішча для вадкасцей і газаў. Шкляны, металінны р. || прыметнік: рэзервуарны.
Рэзідэнт
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Прадстаўнік каланіяльнай дзяржавы ў пратэктараце.

2. У некаторых краінах: чужаземец, які пастаянна пражывае ў дадзенай дзяржаве.

3. Тайны прадстаўнік разведкі ў якім-н. раёне замежнай дзяржавы. || прыметнік: рэзідэнцкі.
Рэзідэнцыя
назоўнік | жаночы род | афіцыйнае
Месца знаходжання ўрада, высокапастаўленай асобы. Летняя р. прэзідэнта.
Рэзка
назоўнік | жаночы род
Дробна парэзаная салома; сечка.
Рэзкі
прыметнік
1. Які праяўляецца з вялікай сілай, вастрынёй. Р. вецер. Рэзкія болі.

2. Раптоўны і вельмі значны. Рэзкае павышэнне паспяховасці навучэнцаў. Рэзкае пахаладанне.

3. Занадта моцны. Р. крык. Р. пах. Рэзкае святло.

4. Пазбаўлены мяккасці, плаўнасці, парывісты. Рэзкія рухі.

5. Які вызначаецца выразнымі абрысамі, не расплыўчаты. Рэзкія лініі. Рэзкія рысы твару.

6. Прамы і жорсткі, востры. Рэзкая крытыка. Рэзкія словы. Р. соўс. || назоўнік: рэзкасць.
Рэзнуцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Моцна стукнуцца аб што-н., у цгго-н. Р. аб дрэва.
Рэзнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. гл. рэзаць.

2. Моцна ударыць чым-н. Р. калом па спіне.
Рэзультат
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і вынік. || прыметнік: рэзультатны.
Рэзультатыўны
прыметнік
Прадуктыўны па сваіх выніках. Самы р. ігрок. || назоўнік: рэзультатыўнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.