РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 30
Рэзус
назоўнік | мужчынскі род
1. Вузканосая малпа роду макак.

2. Тое, што і рэзус-фактар (размоўнае). Адмоўны р. Дадатны р. || прыметнік: рэзусны.
Рэзус-фактар
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Складанае арганічнае рэчыва, якое змяшчаецца ў крыві малпаў пароды рэзус і ў людзей і абумоўлівае сумяшчальнасць і несумяшчальнасць крыві донара і таго, каму пераліваюць яго кроў, або цяжарнай жанчыны і плода.
Рэзчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Майстар па мастацкай разьбе, разьбяр. Р. па дрэве, па косці, па мармуру.

2. Рабочы, які займаецца рэзкай чаго-н. (спец). Р. паперы. || жаночы род: рэзчыца. || прыметнік: рэзчыцкі.
Рэзчык
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Тое, што і разец (у 1 знач.). || прыметнік: рэзчыцкі.
Рэзь
назоўнік | жаночы род
Востры рэзкі ўнутраны боль. Рэзі ў жываце.
Рэзюміраваць (рэзюмаваць)
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Зрабіць (рабіць) рэзюмэ, вывад са сказанага. напісанага. Р. сваё выказванне.
Рэзюмэ
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | кніжнае
Кароткі вывад са сказанага, напісанага. Р. артыкула.
Рэй
Весці рэй гл. весці.
Рэйд
назоўнік | мужчынскі род
Водная прастора (каля марскога берага), зручная для стаянкі суднаў. Стаяць на рэйдзе. Знешні р. (на падыходах да порта). Унутраны р. (унутры порта). || прыметнік: рэйдавы.
Рэйд
назоўнік | мужчынскі род
1. Набег рухомых ваенных сіл у тыл праціўніка з мэтай ажыццяўлення баявых дзеянняў. Р. партызанскіх атрадаў. 1. пераноснае значэнне: Нечаканая рэвізія, праверка дзейнасці якіх-н. аб'ектаў, што праводзіцца групай актывістаў па заданню грамадскіх арганізацый. Р. народных кантралёраў. || прыметнік: рэйдавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.