РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 30
Рэйдэр
назоўнік | мужчынскі род
Ваенны карабель, які вядзе на марскіх шляхах самастойныя аперацыі па знішчэнню транспартных, гандлёвых суднаў праціўніка. || прыметнік: рэйдэрскі.
Рэйка
назоўнік | жаночы род
1. Плоскі брус, вузкая тонкая дошка.

2. Брус з дзяленнямі для вымярэння вышыні ўзроўню вады, глыбіні снежнага покрыва (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: рэечны.
Рэйка
назоўнік | жаночы род
1. На чыгуначным пуці: вузкі стальны брус, па якім коцяцца колы цягніка. Мацаванне рэек да шпал.

2. пераноснае значэнне: У некаторых спалучэннях: напрамак, шлях. Стаць на новыя рэйкі. На рэйках інтэнсіфікацыі.На рэйкі чаго, у знач. прыназоўнік: з Р — на які-н. шлях, на пэўны напрамак. Перавесці вытворчасць на рэйкі аўтаматызацыі. || прыметнік: рэйкавы. Рэйкавая дарога (чыгунка). Рэйкавая вайна (у гады Вялікай Айчыннай вайны: дзеянні партызан, якія падрывалі варожыя цягнікі).
Рэйкапракатны
прыметнік
Які мае адносіны да вырабу рэек2 (у 1 знач.) пракаткай. Р. завод.
Рэйнвейн
назоўнік | мужчынскі род
Гатунак вінаграднага віна.
Рэйс
назоўнік | мужчынскі род
Шлях транспартнага сродку (судна, самалёта, аўтамабіля) па пэўнаму маршруту. Аўтобусны р. Дальнія рэйсы. || прыметнік: рэйсавы.
Рэйсавы
прыметнік
1. гл. рэйс.

2. Пра транспартны сродак: які ходзіць па пэўных рэйсах, мае пастаянны маршрут. Р. аўтобус. Р. самалёт.
Рэйсфедэр
назоўнік | мужчынскі род
Чарцёжны інструмент для правядзення ліній тушшу. || прыметнік: рэйсфедэрны.
Рэйсшына
назоўнік | жаночы род
Доўгая чарцёжная лінейка з папярочнай планкай на адным канцы для правядзення паралельных ліній.
Рэйтузы
назоўнік
1. Доўгія, вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды). Кавалерскія р.

2. Доўгія жаночыя або дзіцячыя вузкія трыкатажныя штаны. Шарсцяныя р. || прыметнік: рэйтузны.
2009–2019. Беларусь, Менск.