РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 30
Рэйтынг
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і рэйтынг-ліст (спецыяльны тэрмін).

2. Індывідуальны лічбавы паказчык ацэнкі папулярнасці, аўтарытэту якой-н. асобы, арганізацыі, групы, іх дзейнасці, праграм, планаў, палітыкі ў пэўны час, а таксама ўвогуле ступень папулярнасці вядомага дзеяча. Р. кіраўніка ўрада. || прыметнік: рэйтынгавы.
Рэйтынг-ліст
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Індывідуальны каэфіцыент ацэнкі сілы гульні гросмайстра (шахмат, шашак).
Рэйхстаг
назоўнік | мужчынскі род
У Германіі да 1945 г.: назва парламента, а таксама будынак, у якім засядаў гэты парламент. Член рэйхстага. Узняць савецкі сцяг над рэйхстагам.
Рэкагнасцыраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Зрабіць (рабіць) рэкагнасцыроўку. Р. мясцовасць. || прыметнік: рэкагнасцыровачны.
Рэкагнасцыроўка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Разведка для атрымання звестак аб праціўніку, якая праводзіцца асабіста камандзірам і афіцэрамі штабоў перад будучымі баявымі дзеяннямі.

2. Папярэдняе абследаванне мясцовасці для геадэзічных работ. || прыметнік: рэкагнасцыровачны.
Рэкамендавацца
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Назваць (-зываць) сябе пры знаёмстве. Рэкамендуюся: ваш сусед па купэ. || закончанае трыванне: адрэкамендавацца.
Рэкамендаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Даць (даваць) станоўчую характарыстыку каму-, чаму-н., прапанаваць выкарыстаць, прыняць куды-н. Р. спецыяліста. Лякарства рэкамендавана Міністэрствам аховы здароўя.

2. што і з інфінітывам: Параіць (раіць) што-н. (кніжнае). Р. заняцца спортам.

3. Назваць (-зываць) пры знаёмстве (устарэлае). Рэкамендую вам маіх членаў сям'і. || закончанае трыванне: парэкамендаваць і адрэкамендаваць. || назоўнік: рэкамендацыя. || прыметнік: рэкамендацыйны.
Рэкамендацыйны
прыметнік
1. гл. рэкамендаваць.

2. Які змяшчае ў сабе рэкамендацыю (у 2 знач.). Рэкамендацыйнае пісьмо. Р. спіс літаратуры.
Рэкамендацыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. рэкамендаваць.

2. Спрыяльны водзыў пра каго-, што-н. Атрымаць добрую рэкамендацыю ад каго-н.

3. Парадак, пажаданне, прапанова (кніжнае). Выканаць рэкамендацыі камісіі.
Рэканструкцыя
назоўнік | жаночы род
1. Карэнная перабудова, арганізацыя чаго-н. на новых асновах. Р. цэха.

2. Аднаўленне чаго-н. па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся. Р. тэксту старажытнага рукапісу. || прыметнік: рэканструкцыйны.
2009–2019. Беларусь, Менск.