РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 30
Рэканструявацца
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Падвергнуцца (-вяргацца) рэканструкцыі.
Рэканструяваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Правесці (-водзіць) рэканструкцыю чаго-н. Р. абсталяванне цэха. Р. помнікі архітэктуры. || прыметнік: рэканструкцыйны.
Рэкардсмен
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд. || жаночы род: рэкардсменка. || прыметнік: рэкардсменскі.
Рэкардыст
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і рэкардсмен (устарэлае).

2. Свойская жывёліна, якая па сваіх якасцях вызначаецца рэкорднымі паказчыкамі. Бык-р. || жаночы род: рэкардыстка.
Рэквіем
назоўнік | мужчынскі род
1. У католікаў: набажэнства па нябожчыку.

2. Жалобны вакальны або вакальна-інструментальны музычны твор. Р. Моцарта.
Рэквізаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Адабраць (адбіраць) у прымусовым парадку на карысць дзяржавы ці на ваенныя патрэбы. || назоўнік: рэквізіцыя. || прыметнік: рэквізіцыйны.
Рэквізіт
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Сукупнасць сапраўдных або бутафорскіх прадметаў для тэатральнай пастаноўкі.

2. звычайна У афіцыйным дакуменце: звесткі, якія абавязкова ўваходзяць у яго. || прыметнік: рэквізітны.
Рэкет
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Злачыннае (шляхам пагроз, шантажу) вымаганне ў каго-н. грошай, каштоўнасцей і пад.
Рэкецір
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца рэкетам. || прыметнік: рэкецірскі.
Рэклама
назоўнік | жаночы род
1. Апавяшчэнне рознымі спосабамі для стварэння шырокай вядомасці, прыцягнення спажыўцоў, гледачоў. Гандлёвая р. Шырокавяшчальная р. Зрабіць рэкламу каму-н. (пераноснае значэнне: занадта расхваліць, разрэкламаваць).

2. Аб'ява з такім апавяшчэннем. Светлавая р. || прыметнік: рэкламны. Р. характар артыкула (пераноснае значэнне: які рэкламуе што-н., хвалебны).
2009–2019. Беларусь, Менск.