РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 30
Рэкламаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Аб'явіць (аб'яўляць) пра каго-, што-н., карыстаючыся рэкламай. Р. новую кнігу.

2. пераноснае значэнне: Тое, што і расхваліць (-льваць) (размоўнае). Р. свае поспехі. || назоўнік: рэкламаванне.
Рэкламацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Прэтэнзія на нізкую якасць тавараў з патрабаваннем пакрыцця страт. На завод ідуць рэкламацыі. || прыметнік: рэкламацыйны.
Рэкламіст
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто афармляе, робіць рэкламы. || жаночы род: рэкламістка.
Рэкнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Сказаць што-н., абазвацца. Р. слоўца (неабдумана, неасцярожна сказаць што-н.).
Рэкорд
назоўнік | мужчынскі род
Найлепшы вынік, дасягнуты ў працы, спорце. Устанавіць сусветны р. Пабіць чый-н. р. Р. трываласці (пераноснае значэнне: вышэйшая ступень трываласці).
Рэкордны
прыметнік
Які з'яўляецца рэкордам, найвышэйшы. Рэкордныя вынікі. Р. ўраджай. Закончыць работу ў рэкордна (прыслоўе) кароткі тэрмін.
Рэкрут
назоўнік | мужчынскі род
У Расіі з 1705 па 1874 гг.: салдат-навабранец. Здаць у рэкруты (па воінскаму абавязку). Пайсці ў рэкруты (па найму). || прыметнік: рэкруцкі. Рэкруцкая павіннасць.
Рэкрутчына
назоўнік | жаночы род
У старой Расіі: рэкруцкая воінская павіннасць.
Рэкрэацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Адпачынак, аднаўленне сіл пасля працы. || прыметнік: рэкрэацыйны. Рэкрэацыйная зала (у навучальнай установе; устарэлае). Р. лес (прызначаны для адпачынку, аднаўлення сіл).
Рэктар
назоўнік | мужчынскі род
Кіраўнік універсітэта і некаторых іншых вышэйшых навучальных устаноў. || прыметнік: рэктарскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.