РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 30
Рэктарат
назоўнік | мужчынскі род
1. Адміністрацыйны орган, які ўзначальваецца рэктарам. Пасяджэнне рэктарата.

2. Памяшканне, дзе знаходзіцца гэты орган. || прыметнік: рэктаратны.
Рэктыфікаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Ачысціць (ачышчаць) (вадкасць) перагонкай. Р. спірт. || назоўнік: рэктыфікацыя. || прыметнік: рэктыфікацыйны.
Рэктыфікат
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прадукт рэктыфікацыі. || прыметнік: рэктыфікатны.
Рэле
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін
Аўтаматычны механізм для замыкання і размыкання электрычнага ланцуга. Электрамагнітнае р. || прыметнік: рэлейны.
Рэлігійны
прыметнік
1. гл. рэлігія.

2. Які верыць у бога, набожны. Р. чалавек. || назоўнік: рэлігійнасць.
Рэлігія
назоўнік | жаночы род
1. Адна з форм грамадскай свядомасці — сукупнасць духоўных уяўленняў, што грунтуюцца на веры ў звышнатуральныя сілы і істоты (багоў, духаў), якія з'яўляюцца прадметам пакланення.

2. Адзін з напрамкаў такой грамадскай свядомасці. Сусветныя рэлігіі (будызм, іслам, хрысціянства). || прыметнік: рэлігійны.
Рэлігіязнавец
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па рэлігіязнаўству.
Рэлігіязнаўства
назоўнік | ніякі род
Навука, якая займаецца вывучэннем рэлігій. || прыметнік: рэлігіязнаўчы.
Рэліквія
назоўнік | жаночы род
Рэч, якая беражліва захоўваецца як памяць пра мінулае. Сямейныя рэліквіі. Франтавая р. || прыметнік: рэліквійны. Рэліквійныя экспанаты музея.
Рэлікт
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Жывёльны або раслінны арганізм, які захаваўся як перажытак старажытных эпох. || прыметнік: рэліктавы. Рэліктавая расліна.
2009–2019. Беларусь, Менск.