РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 30
Рэльеф
назоўнік | мужчынскі род
1. Будова зямной паверхні, сукупнасць няроўнасцей сушы, акіянскага і марскога дна. Р. мясцовасці. Гарысты р.

2. Выпукласць, выпуклы відарыс на плоскасці. Мэбля з рэльефамі і драўлянай мазаікай.

3. Від скульптуры, у якім відарыс з'яўляецца выпуклым або ўвагнутым у адносінах да плоскасці фону (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: рэльефны.
Рэльефны
прыметнік
1. гл. рэльеф.

2. Выпуклы, які выступае над паверхняй. Рэльефная карта.

3. пераноснае значэнне: Выразны, ясны (кніжнае). Рэльефная мова. || назоўнік: рэльефнасць.
Рэлятывізм
назоўнік | мужчынскі род
У філасофіі: метадалагічная пазіцыя, прыхільнікі якой, абсалютызуючы адноснасць і ўмоўнасць усіх нашых ведаў, адмаўляюць магчымасць аб'ектыўнага пазнання рэчаіснасці. || прыметнік: рэлятывісцкі.
Рэлятывіст
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік, прыхільнік рэлятывізму. || жаночы род: рэлятывістка. || прыметнік: рэлятывісцкі.
Рэлятыўны
прыметнік | кніжнае
Тое, што і адносны (у 1 знач.). || назоўнік: рэлятыўнасць.
Рэляцыя
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Пісьмовае данясенне аб дзеяннях войск. Пераможныя рэляцыі (таксама пераноснае значэнне: шумныя паведамленні пра поспехі; іранічны сэнс).
Рэмарка
назоўнік | жаночы род
1. Заўвага; памета на палях (рукапісу, кнігі; устарэлае). Рэмаркі на палях рукапісу.

2. У п'есе: тлумачэнне аўтара да тэксту, якое датычыць абставін дзеяння, знешняга выгляду ці паводзін персанажа. || прыметнік: рэмарачны.
Рэмез
назоўнік | мужчынскі род
Сініца, якая жыве па берагах вадаёмаў.
Рэмень (рамень)
назоўнік | мужчынскі род
1. Доўгая паласа вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжыв. для звязвання, замацавання чаго-н., у якасці пояса, для перадачы руху ад шківа. Сумка на рэмені. Падперазацца рэменем. Р. для вастрэння брытваў. Прывадны р. Прывязныя рамяні (у самалёце, аўтамашыне).

2. множны лік: Дзве злучаныя перамычкай палоскі скуры (або моцнай тканіны, заменніка) са спражкамі і ручкай для ўвязвання і пераноскі ручнога багажу. Перавязаць клунак рамянямі. || памяншальная форма: раменьчык. || прыметнік: раменны. Раменная вупраж. Раменная пуга. Раменная перадача.
Рэмілітарызаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Зноў стварыць (-раць) дзе-н. армію, ваенную прамысловасць пасля ранейшай дэмілітарызацыі. || назоўнік: рэмілітарызацыя. || прыметнік: рэмілітарызацыйны.
2009–2019. Беларусь, Менск.