РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Рэмінісцэнцыя
назоўнік | жаночы род
1. Няясныя ўспаміны. Р. далёкага мінулага.

2. Адбітак уплыву чыёй-н. творчасці ў мастацкім творы. Рэмінісцэнцыі рамантызму.
Рэнамэ
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | устарэлае | кніжнае
Усталяваная рэпутацыя, агульная павага. Захаваць сваё р. Р. добрага чалавека.
Рэнегат
назоўнік | мужчынскі род | пагардлівае | кніжнае
Адступнік, здраднік. || жаночы род: рэнегатка. || прыметнік: рэнегацкі. Р. ўчынак.
Рэнегацтва
назоўнік | ніякі род | пагардлівае | кніжнае
Адступніцтва, паводзіны рэнегата.
Рэнесанс
назоўнік | мужчынскі род
Эпоха росквіту навук і мастацтваў у Еўропе, якая прыйшла на змену сярэдневякоўю і абвясціла зварот да чалавека як да вышэйшага пачатку быцця; Адраджэнне. || прыметнік: рэнесансны.
Рэнклод
назоўнік | мужчынскі род
Гатунак буйных круглых салодкіх сліў. || прыметнік: рэнклодны і рэнклодавы.
Рэнта
назоўнік | жаночы род
Рэгулярны даход у форме працэнтаў (у 3 знач.), які атрымліваецца з капіталу, маёмасці або зямлі. Зямельная р. Дыферынцыяльная р. || прыметнік: рэнтавы. Р. даход.
Рэнтабельны
прыметнік
Даходны, прыбытковы, які апраўдвае расходы. Рэнтабельная гаспадарка. Рэнтабельнае прадпрыемства. || назоўнік: рэнтабельнасць.
Рэнтген
назоўнік | мужчынскі род
Прамяні, прасвечванне рэнтгенаўскімі прамянямі. Назначыць хворага на р.
Рэнтген
назоўнік | мужчынскі род
Адзінка вымярэння; апарат для прасвечвання. Р. паказаў змены касцявой тканкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.