РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Рэнтгена
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рэнтгену (у 1 знач.), да рэнтгенаўскіх прамянёў, напр. рэнтгенаабсталяванне, рэнтгенаадчувальны, рэнтгенаапаратура, рэнтгеналагічны, рэнтгенапалеанталогія, рэнтгенаструктурны, рэнтгенатэрапія.
Рэнтгенаграма
назоўнік | жаночы род
Фатаграфічны здымак пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
Рэнтгенаграфія
назоўнік | жаночы род
Фатаграфаванне ўнутранай будовы непразрыстых прадметаў пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў. || прыметнік: рэнтгенаграфічны.
Рэнтгеналогія
назоўнік | жаночы род
Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем прымянення рэнтгенаўскіх прамянёў для даследавання ўнутраных органаў, для дыягностыкі захворванняў і іх лячэння. || прыметнік: рэнтгеналагічны.
Рэнтгенаскапія
назоўнік | жаночы род
Прасвечванне рэнтгенаўскімі прамянямі непразрыстых прадметаў і даследаванне іх ценявога адбітка. || прыметнік: рэнтгенаскапічны.
Рэнтгенатэрапія
назоўнік | жаночы род
Лячэнне рэнтгенаўскімі прамянямі. || прыметнік: рэнтгенатэрапеўтычны.
Рэнтгенаў
прыметнік
Рэнтгенавы прамяні — тое, што і рэнтгенаўскія прамяні.
Рэнтгенаўскі
прыметнік
1. рэнтгенаўскія прамяні — нябачныя прамяні, што з'яўляюцца кароткімі электрамагнітнымі хвалямі, якія здольны пранікаць праз непразрыстыя прадметы.

2. Які мае адносіны да прымянення такіх прамянёў. Р. здымак. Рэнтгенаўская апаратура.
Рэнтгенолаг
назоўнік | мужчынскі род
Урач — спецыяліст па рэнтгеналогіі і рэнтгенатэрапіі.
Рэпа
назоўнік | жаночы род
Караняплод з акруглым коранем светла-жоўтага колеру. Кармавая р. Танней за параную рэпу (надта танна; размоўнае жартаўлівае). || памяншальная форма: рэпка. || прыметнік: рэпны і рэпавы. Рэпнае поле. Рэпавае лісце.
2009–2019. Беларусь, Менск.