РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 30
Рэанімаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Правесці (-водзіць) рэанімацыю. Р. арганізм.
Рэаніматар
назоўнік | мужчынскі род
Урач — спецыяліст па рэанімацыі. || прыметнік: рэаніматарскі.
Рэанімацыя
назоўнік | жаночы род
Ажыўленне арганізма ў перыяд агоніі і клінічнай смерці. || прыметнік: рэанімацыйны. Рэанімацыйнае аддзяленне клінікі.
Рэарганізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Арганізаваць на новых пачатках, пераўтварыць (-раць). || назоўнік: рэарганізацыя. || прыметнік: рэарганізацыйны.
Рэастат
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прыбор для рэгулявання сілы току і яго напружання. || прыметнік: рэастатны.
Рэбус
назоўнік | мужчынскі род
Загадка, у якой слова або фраза, што трэба разгадаць, падаецца ў выглядзе камбінацыі малюнкаў, знакаў і літар. Рашаць рэбусы. Гаварыць рэбусамі (пераноснае значэнне: незразумеяа, з намёкамі). || прыметнік: рэбусны.
Рэвальвацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Афіцыйнае павышэнне залатога забеспячэння грашовай адзінкі краіны або фактычнае павышэнне яе валютнага курсу. || прыметнік: рэвальвацыйны.
Рэвальвер
назоўнік | мужчынскі род
Многазарадная ручная агнястрэльная зброя з рухомым барабанным магазінам. Страляць з рэвальвера. Спартыўны р. || прыметнік: рэвальверны. Рэвальверны станок (спецыяльны тэрмін) — такарны або свідравальны станок з рухомай галоўкай.
Рэвальвершчык
назоўнік | мужчынскі род
Токар, які працуе на рэвальверным станку.
Рэвалюцыйны
прыметнік
1. гл. рэвалюцыя.

2. Які выражае ідэі рэвалюцыі, накіраваны на ажыццяўленне рэвалюцыі. Рэвалюцыйная барацьба. Р. рух.

3. Устаноўлены рэвалюцыяй, які замацоўвае яе дасягненні. Р. ўрад. Рэвалюцыйная законнасць.

4. Які ўносіць рэвалюцыю (у 2 знач.) у якую-н. галіну жыцця. Рэвалюцыйныя пераўтварэнні ў тэхніцы. || назоўнік: рэвалюцыйнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.